1095

Франак Вячорка атрымаў пералом нагі падчас таварыскага матча дыяспар Беларусь — Узбекістан

24.10.2016 Крыніца: "Наша Ніва"

Франак Вячорка атрымаў пералом нагі падчас таварыскага матча дыяспар Беларусь—Узбекістан. Гульня праходзіла ў Нью-Ёрку.

«Узбек наўмысна мяне піхнуў у самым канцы матчу. Змяшчэнне косці і трэшчына у косці (ці пералом, яшчэ разбіраюцца). Абкалолі наркотыкамі, нагу управілі (яна была на 60 градусаў вывернутая), цяпер будуць рабіць аперацыю», — напісаў Франак Вячорка.

Франак Вячорка вядомы як журналіст і дзеяч культуры. Ён працуе на радыё «Свабода». А вядомасць здабыў сцэнаром да фільма «Жыве Беларусь» і прыдумаўшы ідэю вышымаек.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!