506

Фотакор "Новага Часу" Яна Трусіла атрымала 13 сутак арышту

02.11.2020 Крыніца: "Новы Час"

20-гадовая пазаштатная карэспандэнтка "Новага Часу" Яна Трусіла атрымала ад суддзі Кастрычніцкага суда Мінска Алены Жывіцы 13 сутак адміністрацыйнага арышту.

Нагадаем, учора Яна была затрыманая падчас працы на Маршы. Яна была адной з трох фотакарэспандэнтаў "Новага Часу", якія працавалі ўчора на акцыі. І усіх трох учора затрымалі.

Да поздняга вечару Яна знаходзілася ў Кастрычніцкм РУУС, пасля яе перавезлі ў ІЧУ на Акрэсціна. Калі адбудзецца суд, маці Яны спрабавала высветліць з самага ранку. Яна звярталася і ў канцэлярыю і да памочніка суддзі Жывіцы. Аднак ёй ніхто нічога не паведамляў. То справы яшчэ не прыйшлі, то суду не было і калі будзе не вядома, то вынікаў яшчэ няма.

І толькі пасля 15-й гадзіны, пасля настойлівых патрабаванняў маці, у канцэлярыі глянулі ў базу і паведамілі, што Яна атрымала 13 сутак паводле арт. 23.34 і 23.4.

Пакуль невядомы прысуд яшчэ аднаго фотакора "НЧ" Аляксандра Зяньковіча.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!