3827

Фотакарэспандэнта «"Комсомольской правды" в Белоруссии» затрымалі і адпусцілі

23.09.2012 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Доступ да інфармацыі

Інфармацыя пра інцыдэнт, які адбыўся на ўчастку №704 (Партызанская выбарчая акруга, г. Мінск), прагучала на прэс-канферэнцыі Цэнтравыбаркама 23 верасня ад журналісткі гэтага выдання Ірыны Козлік.

Паводле журналісткі, міліцыянт (супрацоўнік крымінальнага вышуку) затрымаў яе калегу Дзмітрыя Ласько пасля таго, як той адмовіўся выдаліць зробленыя на ўчастку фотаздымкі.

“Выбарчы кодэкс дае журналістам такое права (здымаць на выбарчым участку - заўв. рэд), – адказаў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. – Але тут, напэўна, пытанне трэба разгледзець на месцы. Таму што і журналісты павінны паводзіць сябе карэктна. І трэба разабрацца, што і як ён здымаў і што выклікала незадаволенасць у выбаршчыкаў альбо ў сябраў выбарчай камісіі. Я пазначу гэта. Будзем разбірацца.”

Як паведамілі ГА “БАЖ” супрацоўнікі "Комсомолки", Дзмітрыя Ласько адпусцілі адразу ж, як толькі пытанне пра яго затрыманне прагучала на прэс-канферэнцыі ЦВК.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!