285

Фота зь беларускіх пратэстаў Reuters занёс у катэгорыю «фатаздымкаў году»

18.11.2020 Крыніца: "Радыё Свабода"

Фота Васіля Фядосенкі, на якім сілавік указвае жэстам на параненага пратэстоўца Яўгена Заічкіна, што ляжыць на зямлі, агенцтва Reuters пазначае як адзін з «фатаздымкаў году».

Заічкіна паранілі ў Менску падчас сутыкненьняў пасьля закрыцьця выбарчых участкаў 9 жніўня.

І яшчэ фота Васіля Фядосенкі. Удзельніца пратэсту абдымае супрацоўніка ўнутраных войскаў МУС Беларусі, які стаіць на варце падчас дэманстрацыі апазыцыі ля Дома ўраду на плошчы Незалежнасьці ў Менску 14 жніўня.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!