Фотабанк

Фота дня. Хвіліны шчасця пасля адмены двухгадовага абмежавання на ўезд з-за COVID-19

11.11.2021 108 0

Крыху пазітыву на фоне развіцця тэмы з мігрантамі на беларуска-польскай мяжы. Наталля Абрахаа сустракае свайго жаніха Марка Агерцэхніга ў міжнародным аэрапорце Ліберці горада Ньюарк, штат Нью-Джэрсі, у панядзелак, 8 лістапада 2021 года.
Абмежаванні на паездкі з-за пандэміі зрабілі іх сустрэчы рэдкімі. ЗША ў панядзелак адмянілі абмежаванні на паездкі з доўгага спісу краін, уключаючы Мексіку, Канаду і большую частку Еўропы, што заклала аснову для ўз'яднання семʼяў, разлучаных пандэміяй COVID-19.

AP Photo / Сэт Веніг