Каляндар

Форум-тэатр. Zoom edition

30.06.2020 368
Дэдлайн Пачатак Назва Арганізатар
04.07.2020 13:00 Форум-тэатр. Zoom edition Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”.
Адрас: 
платформа Zoom 

Правы чалавека - далікатная, важная канструкцыя ў грамадстве. З парушэннем правоў чалавека мы сутыкаемся як у афлайн, так і ў анлайн-жыцці. Форум-тэатр - імправізацыйны метад, у якім абыгрываецца сацыяльна-значная тэма. Ен дае магчымасць убачыць складаную сітуацыю і знайсці з яе выйсце.

Мы спадзяемся, кожны і кожная могуць паўплываць на вырашэнне праблем у грамадстве і змяніць сітуацыю ў лепшы бок, асабліва ў анлайн-прасторе. Зразумець як дапаможа «Форум-тэатр. Zoom edition»!

Калі: 4 ліпеня (субота), 13:00-16:00

У праграме: 

- анлайн-гульні на разняволенне,  

- форум-тэатр як метад, заснаваны на правах чалавека 

- гутаркі на сацыяльна-значныя тэмы 

- пошук рашэнняў анлайн-канфліктаў, якія суправаджаюцца парушэннем правоў чалавека

- падрыхтоўка і паказ анлайн-пастаноўкі 

Абавязковая рэгістрацыя да 21:00 3 ліпеня: https://forms.gle/gLpvhDa8c47DPyxJ8 . Колькасць месцаў абмежавана. Раніцай 4 ліпеня зарэгістраваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць на e-mail ліст з пацверджаннем і спасылкай на Zoom.

Падрабязнасці на сайце: https://humanlibrary.by/event/forum-teatr-zoom-edition/