416

Форум Civil Match 2.0 запрашае журналістаў і прадстаўнікоў НДА да ўдзелу (рэгістрацыя да 29 чэрвеня)

21.06.2021

Інстытут Гётэ ва Ўкраіне, Digitizing.Space, Insha Osvita і Усходнееўрапейская сетка па грамадзянскай адукацыі запрашаюць беларускія НДА,  грамадскія ініцыятывы, ВНУ і медыя далучыцца да Civil Match 2.0.
 

Адкрыты конкурс для арганізацый грамадзянскай супольнасці — Civil Match 2.0. У 2021 годзе Civil Match зноў прымае заяўкі на пашырэнне супрацоўніцтва ў краінах Усходняга партнёрства і Расіі.

Пасля вялікага поспеху ў 2020 годзе, Інстытут імя Гётэ ва Украіне сумесна з Digitizing.Space, Insha Osvita і Усходнееўрапейскай сеткай па грамадзянскай адукацыі рады паведаміць аб запуску новага набора Civil Match. Мерапрыемства створыць інтэнсіўныя ўмовы для развіцця супрацоўніцтва НДА і дапаможа выпрацаваць ідэі эфектыўнага міжнароднага партнёрства.

Civil Match — гэта анлайн-праект, скіраваны на актывізацыю супрацоўніцтва паміж НДА і актывістамі няўрадавых арганізацый з 10 краін - Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Францыі, Грузіі, Германіі, Малдовы, Польшчы, Расіі і Украіны.

Праграма Civil Match дзеліцца на два розныя этапы:

1-3 ліпеня 2021 г. — Civil Match

2,5-дзённы інтэнсіўны анлайн-нэтворкінг, у якім удзельнікі могуць знайсці партнёраў і абмеркаваць сумесныя эфектыўныя праекты;

 

22-26 верасня 2021 г. — Civil Match Forum

4-дзённае анлайн-мерапрыемства, на якім удзельнікі могуць атрымаць стартавыя сродкі для рэалізацыі сваіх сумесных праектаў і ўключыцца ў змястоўныя дыскусіі са спікерамі высокага ўзроўню, зацікаўленымі бакамі і іншымі ўдзельнікамі.

 

4 прыярытэты супрацоўніцтва НДА ў 2021 годзе:

1. Плюралізм і Медыя

Праекты, накіраваныя на ўмацаванне свабоды слова, доступу да інфармацыі і забеспячэння таго, каб журналісты і СМІ заставаліся ключавымі рухавікамі дэмакратычнага, устойлівага і мірнага развіцця.

2. Культура і каштоўнасці

Праекты, прысвечаныя каштоўнасцям грамадзянскай супольнасці шляхам прасоўвання інавацыйных ідэй для падтрымкі культурнага ўзаемадзеяння і абмену ідэямі.

3. Адукацыя і навучанне

Праекты, якія падтрымліваюць адукацыю і развіваюць новыя магчымасці для навучання, заснаваныя на такіх прынцыпах, як інклюзіўнасць, даступнасць і актыўнае навучанне.

4. Вырашэнне канфліктаў

Праекты, якія арыгінальным чынам узмацняюць дыялог і арганізоўваюць дзейнасць па садзейнічанні прымірэнню і садзейнічанню дыялогу ў раёнах, пацярпелых ад тэрытарыяльных канфліктаў.

 

Перавагі ўдзелу:

Усе ўдзельнікі Civil Match атрымаюць вялікую карысць ад удзелу, сустракаючыся з надзейнымі партнёрамі і будуючы з імі доўгатэрміновыя партнёрскія адносіны. Таксама падчас анлайн-сустрэчы лепшыя сумесныя прапановы ўдзельнікаў атрымаюць шанец выйграць адну з чатырох прэмій у памеры 1000 еўра (па адной для кожнага напрамку) і атрымаюць парады і інфармацыю пра тое, як падаць заяўку ў Федэральную праграму падтрымкі Міністэрства замежных спраў Германіі (FFO).

 

Больш за тое, удзельнікі таксама атрымаюць магчымасць:

● Сустрэцца са шматлікімі калегамі з 10 краін для абмеркавання грамадзянскіх праблем

● Знайсці патрэбных партнёраў для міжнародных праектаў

● Даведацца пра гісторыі поспеху мінулых трансгранічных праектаў

● Пабудоваць доўгатэрміновыя міжнародныя партнёрскія адносіны, заснаваныя на даверы і сяброўстве

● Атрымаць актуальную інфармацыю па формах грантавых заявак на трансгранічныя грамадзянскія праекты

● Павялічыць свае шанцы прыняць удзел у Civil Match Forum і аднымі з першых атрымаь інфармацыю аб магчымасцях фінансавання эфектыўных трансгранічных праектаў у Федэральным міністэрстве замежных спраў Германіі.

 

Аб Civil Match 2020

У мінулым годзе Civil Match стаў каталізатарам для новага фармата супрацоўніцтва і рэалізацыі праектных ідэй: у мерапрыемстве прыняло ўдзел больш за 1000 чалавек з больш чым 600 арганізацый грамадзянскай супольнасці і было пададзена 238 праектных заявак. У гэтым годзе мы жадаем паўтарыць гэтую працу ў больш шырокім маштабе, стварыўшы яшчэ больш магчымасцей для супрацоўніцтва грамадзянскай супольнасці і павялічыўшы ўзаемадзеянне паміж партнёрамі.

 

Партнёры праекта:

Civil Match — гэта праграма, якая фінансуецца Федэральным міністэрствам замежных спраў Германіі і ініцыюецца Інстытутам імя Гётэ і Федэральным міністэрствам замежных спраў Германіі пры партнёрстве Digitizing Space, Bundeszentrale für politische Bildung, Інша Освіта і Усходнееўрапейскай сеткі па грамадзянскай адукацыі.

 

Як прыняць удзел?

Каб далучыцца да Civil Match і наведаць усе публічныя сэсіі і зарганізаваць асабістыя сустрэчы з удзельнікамі грамадзянскай супольнасці з 10 краін, запоўніце АНКЕТУ — Дэдлайн: 29 чэрвеня 2021 года.  Звярніце ўвагу, што заяўкі на Civil Match Forum (22-26 верасня 2021) будуць адкрыты пасля Civil Match (1-3 ліпеня 2021 года). Дадатковая інфармацыя і адказы на найчасцей задаваемыя пытанні можна знайсці па адрасе: https://civil-match.online/#faq

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў звяжыцеся з намі па адрасе: info@civil-match.online.

 

Далучайцеся да мясцовых мерапрыемстваў:

Пры дапамозе супольнасці таленавітых партнёраў у гэтым годзе Civil Match таксама арганізуе серыю лакальных анлайн-мерапрыемстваў для заахвочвання міжнароднага супрацоўніцтва, для таго каб прадаставіць дадатковую інфармацыю пра тое, як падаць заяўку на Civil Match 2.0 і падтрымаць мясцовых актывістаў НДА і грамадскія ініцыятывы.

● Германія - аўторак, 22 чэрвеня 2021 г.

● Малдова - серада, 23 чэрвеня 2021 г.

● Польшча - чацвер, 24 чэрвеня 2021 г.

● Арменія - пятніца, 25 чэрвеня 2021 г.

Больш інфармацыі можна знайсці на сайце Civil Match: https://civil-match.online/

 

Кантактная асоба:

Вольга Тугарынава,

Праектны каардынатар Інстытут імя Гётэ ва Украіне

olha.tuharinova@goethe.de

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!