НЕ - ВАЙНЕ!
713

Флэш-моб «Здымі відэа для «Белсату»

21.12.2016 Крыніца: belsat.eu

22 снежня аб 11.00 у Траецкім прадмесці ля музею Максіма Багдановіча пачынаецца Марафон салідарнасці з «Белсатам» – флэш-моб «Здымі відэа для «Белсату».

«Лёс каналу яшчэ не вырашаны канчаткова. Кожны з вас можа дапамагчы захаваць тэлеканал: зняць відэазварот, апублікаваць на сваім профілі ў сацсетках», – прапануюць арганізатары флэш-мобу.

Вазьмі заладаваны смартфон ці маленькую камеру. Фармат – 30-60 секундаў. Скажы на камеру, чаму ты асабіста лічыш, што трэба захаваць «Белсат», і запрасі іншых падпісаць петыцыю да прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.

ПАДТРЫМАЙ «БЕЛСАТ»! ПАДПІШЫ ПЕТЫЦЫЮ!

У абарону «Белсату» можа выказацца кожны.

У флэш-мобе возьмуць удзел вядомыя ў Беларусі асобы – ад творцаў да палітыкаў.

Калі ты не можаш прыйсці ў Траецкае прадмесце, то ўсё роўна далучайся: запішы сваё відэа, апублікуй у сацсетках з #белсатжыві #ocalicbelsat і дашлі нам спасылку на электронную пошту belsat.eu@gmail.com. Або праз сацсеткі

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!