354

Фігурантам "справы Прэс-клуба" працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на 2 месяцы

23.02.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў

Да 23 красавіка за кратамі застануцца заснавальніца Прэс-клуба Беларусь (Press Club Belarus) Юлія Слуцкая, яе сын Пётр Слуцкі, Ала Шарко, Сяргей Альшэўскі. Інфармацыі пра Ксенію Луцкіну няма, але, відаць, меру стрымання працягнулі і ёй.

22 снежня 2020 года офісе «Прэс-клуба» і дома ў шэрагу яго супрацоўнікаў прайшлі ператрусы і агляды. Пасля гэтага было затрымана шэсць чалавек: Юлія Слуцкая, праграмны дырэктар Ала Шарко, дырэктар Сяргей Альшэўскі, праграмны дырэктар Акадэміі «Прэс-клуба» Сяргей Якупаў, аператар Пётр Слуцкі (сын Юліі Слуцкай), а таксама Ксенія Луцкіна — былая супрацоўніца Белтэлерадыёкампаніі, звязаная з праектам «альтэрнатыўнага тэлебачання» на YouTube, дачыненне да якога мела Акадэмія «Прэс-клуба».

Юлію Слуцкую падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры, Шарко, Альшэўскага, Луцкіну, Слуцкага — у саўдзеле. 31 снежня Слуцкай, Альшэўскаму, Слуцкаму і Луцкіной былі прад'яўленыя абвінавачванні, Якупова дэпартавалі ў Расію без прад'яўлення абвінавачвання. У пачатку студзеня сваякі арыштаваных пералічылі на рахунак Следчага камітэта амаль 110 тыс. рублёў як забеспячэнне кампенсацыі магчымай шкоды.

Беларускія праваабаронцы прызналі затрыманых супрацоўнікаў «Прэс-клуба» палітвязнямі.
 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!