137 0

ФІФА папросіць радзей паказваць заўзятарак падчас трансляцый матчаў ЧС

12.07.2018 Крыніца: "Наша Ніва"

Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) папросіць ўласную здымачную групу і нацыянальных тэлевяшчальнікаў радзей паказваць у кадры прывабных заўзятарак падчас трансляцый матчаў чэмпіянату свету па футболе, піша Associated Press са спасылкай на кіраўніка дэпартамента карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ФІФА Федэрыка Адыечы.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/2366130-49221370-2560-1440.jpg

Рашэнне ФІФА звязана з праявамі сэксізму ў адносінах да заўзятарак і журналістак, якія працуюць на ЧС-2018, піша агенцтва.

«[Арганізацыя супраць дыскрымінацыі ў футболе] FARE паведаміла ФІФА аб прыкладна 30 выпадках «сэксізму на вуліцах» падчас ЧС-2018. <…> Дырэктар FARE Пьяра Поўар заявіў, што ў палове выпадкаў аб'ектамі заляцання станавіліся журналісткі, якія знаходзіліся ў прамым эфіры. Паводле ацэнак Поўар, незарэгістраваных выпадкаў праяўлення сэксізму ў адносінах да расійскіх жанчынам магло быць да 10 разоў больш».

У дзень адкрыцця ЧС-2018 14 чэрвеня расейскі заўзятар з крыкам «Расія — чэмпіён!» пацалаваў у шчаку і схапіў за грудзі журналістку Deutsche Welle Жульет Гансалес Тэран, якая знаходзілася ў жывым эфіры з Масквы. DW расцаніла інцыдэнт як сэксуальнае дамаганне. Пазней мужчына выбачыўся перад журналісткай, патлумачыўшы свае дзеянні тым, што ён пабіўся аб заклад з сябрам.

Каментары