884

Фэйсбук-старонкі “Радыё Свабода” і TUT.by – у лідарах рэйтынгу

27.04.2016 Крыніца: Паводле marketing.by

Агенцтва лічбавага маркетынгу Ashwood Creative прадставіла рэйтынг беларускіх старонак Facebook за сакавік 2016. У агульным спісе – 1 715 старонак, з якіх Брэнды — 1 225, Медыя — 175.

Паводле даследавання, ФБ-старонка Беларускай службы “Радыё Свабода” займае першае месца і ў Топ-30 па колькасці прыхільнікаў, і ў Топ-20 па прыросце іх колькасці, і ў Топ-20 па сярэднямесячным прыросце за паўгоддзе. На другім месцы ва ўсіх трох рэйтынгах трымаецца ФБ-старонка Tut.by.

МЕДЫЯ. Топ-30 па колькасці прыхільнікаў за сакавік:

МЕДЫЯ. Топ-20 па прыросце колькасці прыхільнікаў за сакавік:

МЕДЫЯ. Топ-20 па сярэднямесячным прыросце за паўгоддзе:

 

“У рэйтынгу ўдзельнічаюць старонкі, якія прасоўваюцца ў Беларусі. Старонкі, якія падазраюцца ў выкарыстанні ботаў, і старонкі, што прасоўваюцца за межамі Беларусі, не трапляюць у рэйтынгі “Брэнды” і “Медыя”, – пішуць аўтары даследавання і прапануюць у выпадку нязгоды звяртацца да іх (+375 017 216-13-13, info@ashwood.by).

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!