199

Фестываль фільмаў, створаных жанчынамі (да 1 жніўня)

22.07.2021 Крыніца: ijnet

Міжнародны кінафестываль жаночых фільмаў «КІН» («кін» па-армянску значыць «жанчына»), арганізаваны фондам LIZA (Legal Gender Cultural Foundation).

Жанчыны-кінематаграфісты усяго свету - аўтары кароткаметражных дакументальных, мастацкіх і анімацыйных фільмаў, могуць прадставіць свае работы на гэты конкурс.

У рамках фестывалю пройдуць конкурс кароткаметражных дакументальных, мастацкіх і анімацыйных фільмаў і рэтраспектыўны паказ фільмаў знакамітых жанчын-рэжысёраў.

Сярод намінацый конкурснай праграмы - «Лепшы фільм» і «Спецыяльны прыз».

На конкурс прымаюцца фільмы даўжынёй менш за 30 хвілін, праца над якімі была скончаная за апошнія тры гады.

Фільмы павінны суправаджацца англійскімі субтытрамі.

Конкурс пройдзе ў Ерэване з 9 па 13 лістапада. Дэдлайн для падачы заявак - 1 жніўня.

Падрабязная інфармацыя (на англійская мове) 

 

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!