НЕ - ВАЙНЕ!
602

Фестываль фільмаў на тэму міграцыі запрашае да ўдзелу (да 15 студзеня)

10.11.2021 Сюжэт: Доступ да інфармацыі

Стваральнікі фільмаў і відэа па ўсім свеце могуць узяць удзел у гэтым фестывалі. Фонд «Славенская філантрапія» запрашае да ўдзелу ў Міжнародным фестывалі Festival of Migrant Film, які пройдзе ў сталіцы Славеніі Любляне і іншых гарадах Славеніі з 20 па 23 чэрвеня 2022 года.

Фестываль прымае фільмы і відэа розных жанраў - як дакументальныя, так і мастацкія, прысвечаныя тэмам міграцыі, бежанцаў, інтэграцыі імігрантаў у мясцовыя супольнасці і суіснаванню людзей у мультыкультурных супольнасцях.

Прымаюцца фільмы на любых мовах, але фільмы, створаныя не на славенскай ці англійскай, павінны суправаджацца субтытрамі на адной з гэтых моў.

Калі вы жадаеце адправіць сваю працу ў кіна/відэа фармаце, вы можаце зрабіць гэта з дапамогай гэтай сістэмы анлайн-заяўкі.

Заяўкі прымаюцца да 15 студзеня 2022 года.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!