190

Федэральны ўрад Германіі патрабуе вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі

15.03.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Адзін з дыпламатаў Пасольства Германіі ў Мінску, а таксама прадстаўнікі іншых акрэдытаваных у Мінску дыпламатычных місій прыйшлі сёння да будынка суда, каб выказаць сваю салідарнасць з неправамерна зняволеным і абвінавачаным журналістам Генадзем Мажэйкам.

На сваёй афіцыйнай старонцы ў фэйсбуку Пасольства Германіі ў Мінску нагадала, што 15 сакавіка ноў адбыўся суд над журналістам Генадзем Мажэйкам, які ўжо амаль паўтара года незаконна знаходзіцца ў зняволенні. 

"Супраць яго вылучаны незаконныя абвінавачанні толькі таму, што ён выконваў працу журналіста. Мажэйка адносіцца да больш чым трыццаці супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі, якія знаходзяцца зараз у Беларусі ў зняволенні", — падкрэсліваюць  дыпламаты.

На думку пасольства, розныя рэпрэсіі, якім беларускія ўлады падвяргаюць незалежныя сродкі масавай інфармацыі і іх супрацоўнікаў уяўляюць сабой парушэнне міжнародных абавязацельстваў, якія Беларусь сама ўзяла на сябе, напрыклад, як дзяржава-ўдзельніца Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

"Федэральны ўрад Германіі патрабуе вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі", — заяўляе Пасольства Германіі ў Мінску.

Чытайце яшчэ:

«Цяжка ўявіць, што я больш ніколі не буду пісаць». Пагаварылі з калегамі, якія сышлі з журналістыкі

Как год военных действий изменил журналистику в Украине

Экстрэмізм «відавочны». Як раман з казкамі Бахарэвіча забаранілі ў Беларусі (а кнігі могуць знішчыць)

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!