195

Федэрацыя асацыяцый журналістаў Іспаніі звярнулася да дарадцы беларускага пасла з нагоды пераследу калег у Беларусі

09.02.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Федэрацыя асацыяцый журналістаў Іспаніі (FAPE) звярнулася да старэйшага дарадцы беларускага пасла ў Мадрыдзе Сяргея Лукашэвіча з нагоды пераследу журналістаў у Беларусі. Зварот падпісаў  прэзідэнт FAPE Немезіа Радрыгес.

Прэзідэнт FAPE Немезіа Радрыгес выказвае думку, што дзяржаўныя рэпрэсіі у дачыненні да прэсы ў Беларусі непрымальныя. Ён падтрымлівае і салідарны з міжнародным рухам, які патрабуе вызвалення ўсіх журналістаў, затрыманых у Беларусі.

"Перад хуткім пачаткам суду над журналісткамі Кацярынай Андрэевай і Дарʼяй Чульцовай, якім пагражаюць аж тры гады пазбаўлення волі толькі за просты факт, што імкнуліся свабодна выконваць свае прафесійныя журналісцкія абавязкі перадачай інфармацыі пра мінскія пратэсты 15 лістапада, я вас прашу спрычыніцца да таго, каб працэс адмяніўся і яны выйшлі на волю. Як вы добра ведаеце, свабодная журналісцкая практыка ёсць адной з асноў дэмакратычных сістэм у кантэксце права на свабоду слова. Абмяжоўваць гэтае права — гэта роўна абмежаванню дэмакратыі", — гаворыцца ў звароце за подпісам спадара Немезіа Радрыгеса.

Nemesio Rodríguez, presidente FAPE

Поддержите белорусских журналистов, с которыми сейчас жестоко расправляется власть. БАЖ призывает к международной солидарности

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!