591

Фатограф «Новага Часу» Дзмітрый Дзмітрыеў арыштаваны на 15 сутак

05.08.2021 Крыніца: "Новы Час"

Сёння ранкам а 6.40 фатограф «Новага Часу» Дзмітрый Дзмітрыеў паведаміў: "Да мяне прыйшлі".

Арышт 15 сутак — такое рашэнне сёння прыняў суд у дачыненні да фатографа "Новага Часу" Дзмітрыя Дзмітрыева.

Ён арыштаваны быццам бы за непадпарадкаванне міліцыі.   

Нагадаем, сёння ранкам а 6.40 Дзмітрый паведаміў: «Да мяне прыйшлі». Пазней яго жонка Кацярына распавяла, што Дзмітрыя звезлі, верагодна, на допыт у Следчы камітэт.

Вобшуку ў іх кватэры не было.

Вядома, што супрацоўнікі міліцыі, якія затрымлівалі Дзмітрыева, мелі пры сабе спіс людзей, па якіх яны сёння павінны прыйсці.

Дзмітрый раней працаваў у міліцыі. У 2020 годзе яго неаднаразова затрымлівалі падчас працы фотакорам на акцыях пратэсту.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!