412

Фатограф Дзьмітры Дзьмітрыеў выйшаў на волю пасьля 15 сутак арышту

20.08.2021 Крыніца: Радыё Свабода

Раніцай 20 жніўня з турмы на Акрэсьціна выйшаў фатограф газэты «Новы Час» Дзьмітры Дзьмітрыў, паведамілі ягоныя сваякі. Ён адбываў тэрмін нібыта за «непадпарадкаваньне міліцыі».

5 жніўня а 6.40 Дзьмітры Дзьмітрыеў пасьпеў напісаць у сацсетках: «Да мяне прыйшлі». Пасьля гэтага яго адвезьлі на на допыт у Сьледчы камітэт, ператрусу ў кватэры не было.

Пры гэтым супрацоўнікі, якія затрымлівалі мужчыну, мелі пры сабе сьпіс людзей, па якіх у той дзень павінны былі прыйсьці.

Раней Дзьмітры Дзьмітрыеў працаваў у міліцыі. Летась яго неаднаразова затрымлівалі падчас працы фатакарэспандэнтам на акцыях пратэсту, у першыя дні жніўня ён трапіў у часовы лягер для затрыманых, абсталяваны на месцы лекава-працоўнага прафілякторыю пад Слуцкам.

Суд пакараў супрацоўніка выданьня «Новы Час» 15-суткавым арыштам быццам бы за «непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі». Пры тым, што з дому ён спакойна выйшоў на першае ж патрабаваньне праваахоўнікаў, кажуць ягоныя родныя.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!