328

Фатограф Андрэй Лянкевіч удзельнічае ў фотавыставе Białystok Interphoto 2021 з праектам пра беларускія пратэсты

28.09.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Фатограф Андрэй Лянкевіч удзельнічае ў фестывалі Białystok Interphoto 2021 з праектам Process Belarus2020.

Андрэй Лянкевіч так апісвае свой фотапраект:

"Фатаграфіі ў праекце я стварыў як грамадзянін. Здымкі на вуліцах Мінска ў чэрвені-лістападзе 2020 года дапамаглі пазбавіцца ад страху, навучылі мужнасці. Мужнасць: быць суб'ектыўным і адкрыта прымаць нейкі бок, таму што калі на цябе "палююць", як на дзікую жывёлу, людзі ў чорным — этычны кодэкс журналіста можа пачакаць да мірнага часу. Выходзячы з фотаапаратам і ведаючы, што вас могуць арыштаваць значна раней, чым мірных пратэстоўцаў, таму што вы не проста фатаграфуеце, а дакументальна паказваеце злачынствы супраць бяззбройных людзей". 

Фестываль Białystok Interphoto праходзіць на высокім мастацкім узроўні, праводзіцца раз на два гады. У межах фестывалю ладзяцца выставы, сустрэчы, лекцыі, майстар-класы, медыя-шоу, школьныя конкурсы, дэманструюцца творы, якія спалучаюць фатаграфію з музыкай або літаратурай.

Фестываль развіваецца з 2013 года і з'яўляецца важнай падзеяй у гэтай сферы не толькі ў Польшчы, але і ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе. Фестываль папулярызуе тэндэнцыі сучаснай польскай і замежнай фатаграфіі з акцэнтам на мастацкія з'явы ў рэгіёне

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!