369

Facebook заблакаваў суполку, заснаваную журналістамі «СБ. Беларусь Сегодня»

22.05.2021 Крыніца: nn.by

Суполку «Будзьма! Сообщество честных людей» стварылі Раман Рудзь і Дзмітрый Крат.

Гэта была асноўная пляцоўка для камунікацыі беларускіх дзяржаўных журналістаў, у групе было каля 2500 удзельнікаў і безліч допісаў. 

Прычынай блакіроўкі стала пастаяннае выкарыстанне мовы нянавісці.

Цяпер дзяржаўныя журналісты стварылі новую суполку, на гэты момант у ёй 61 карыстальнік.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!