Еўрарадыё шукае менеджара па продажах (Мінск)

хто нам патрэбны:
чалавек, які б на рэгулярнай аснове займаўся размяшчэннем рознага кшталту рэкламы на нашых пляцоўках.

якія пляцоўкі ў нас ёсць:
сайт з +2М праглядаў за месяц;
анлайн-эфір;
падкасты рознага кшталту: ад сухіх інфармацыйных да музычных і бізнесовых;
суполкі ў сацсетках.

што мы можам прапанаваць:
офіс у самым цэнтры Мінска;
месца ў невялікай, але крэпкай камандзе аднадумцаў, якія ўмеюць у журналістыку і працуюць на карысць Беларусі;
стабільны заробак, які будзе складацца з аклада і працэнта з продажаў.

ну а далей усё стандартна: калі вас ці вашых сяброў цікавіць гэтая прапанова, го да мяне ў асабістыя паведамленні. ці пішыце на info@euroradio.fm.