НЕ - ВАЙНЕ!
175

Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) патрабуе вызвалення Ірыны Слаўнікавай

05.08.2022 Крыніца: Белсат

Пра гэта гаворыцца ў заяве EBU

«Журналістаў Еўрапейскага вяшчальнага саюзу арыштоўваюць і саджаюць у турму ў Беларусі за тое, што яны проста выконваюць сваю працу. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення журналісткі Ірыны Слаўнікавай і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі», – заяўляе EBU.

Польскае радыё паведамляе, што прэзідэнт Польшчы ўзняў пытанне палітзняволенай Ірыны Слаўнікавай на ўзроўні Еўрасаюза

Дарадца прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды заявіў, што справа Слаўнікавай патрабуе ўмяшання ўсяго Еўрасаюзу і нагадаў, што прэзідэнт Польшчы ўздымае беларускія пытанні на форуме ЭЗ. Ён падкрэсліў, што асуджэнне журналісткі непрымальнае. Ён дадаў, што такія прысуды сведчаць аб узмацненні рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі.

«Гэта сталы працэс, які патрабуе дзеянняў усяго ЕС. Спадар прэзідэнт падтрымлівае старанні МЗС і таксама ўздымае дадзенае пытанне на ўзроўні Еўрасаюза. На жаль рэжым абвастрае напружанне сваімі дзеяннямі, такія крокі абсалютна непрымальныя».

Нагадаем, журналістцы прысудзілі 5 гадоў калоніі.

Чытайце яшчэ: 

“Мы кожны раз думаем, што памерлі, але штораз адраджаемся”. Як існуюць малыя медыя пры грамадскіх арганізацыях

"Абсолютный фарс": что говорят в ФРГ и РБ о приговоре журналистке Славниковой

Что ожидает журналистку Ксению Луцкину?

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!