195

Еўрапейскі парламент адзначыў намаганні ГА "БАЖ" у справе вызвалення Сяргея Сацука

06.05.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Еўрапейскі парламент адзначыў дзейнасць Беларускай асацыяцыі журналістаў у справе вызвалення Сяргея Сацука. Пра гэта гаворыцца ў адмысловым паведамленні SAKHAROV PRIZE COMMUNITY Еўрапарламента.

Паведамляецца, што ў сувязі з эпідэміяя Covid-19 многія мерапрыемствы SAKHAROV PRIZE COMMUNITY былі перанесеныя.  А пленарныя пасяджэнні Еўрапарламента цяпер праходзяць у скарочаным фармаце. Аднак Еўрапарламент працягвае ўважліва сачыць за сітуацыяй у свеце ў галіне правоў чалавека і выступае супраць іх парушэння. Адзначаюцца намаганні розных арганізацый і асобаў, якія выступаюць у абарону правоў чалавека.

У прыватнасці, дзейнасць Беларускай асацыяцыі журналістаў, якая паслядоўна выступала за вызваленне з-пад варты вядомага беларускага журналіста Сяргея Сацука, правяла маштабную адвакацыйную, інфармацыйную кампанію.

У выніку на дзесяты дзень пасля затрымання Генеральны пракурор Беларусі адмяніў рашэнне аб узяцці пад варту рэдактара выдання «Ежедневник» Сергея Сацука. Але журналіст застаецца ў статусе падазраванага. Таксама ў яго ўзятая падпіска аб неразгалошванні матэрыялаў справы. Абвінавачванне Сацуку так і не было пра'яўлена.

Нагадаем, у снежні 2004 года Еўрапейскі парламент узнагародзіў Беларускую асацыяцыю журналістаў прэстыжнай прэміяй імя Сахарава «За свабоду думкі».

Сяргей Сацук: абяцалі забіць ці пасадзіць

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!