230

Еўрапейская федэрацыя журналістаў заклікае праявіць салідарнасць з БАЖ і беларускімі калегамі #BAJ25RAZAM

16.09.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Еўрапейская федэрацыя журналістаў заклікае калег праявіць салідарнасць і падтрымку ГА "БАЖ", беларускім журналістам ды размяшчаць у сацыяльных сетках допісы з адмысловым хэштэгам #BAJ25RAZAM. 


"Філія Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (EFJ) у Беларусі — Беларуская асацыяцыя журналістаў (ГА "БАЖ") — адзначае сваё 25-годдзе ў асабліва варожым кантэксце. EFJ ганарыцца беларускімі калегамі ў іх барацьбе за свабоду СМІ,супраць рэпрэсій і цэнзуры", — гаворыцца ў адмысловым паведамленні Федэрацыі.

Кіраўнік ГА "БАЖ" Андрэй Бастунец заклікае прафсаюзы і асацыяцыі журналістаў у Еўропе працягваць інфармаваць калег і грамадскасць пра парушэнні правоў чалавека і свабоды прэсы ў Беларусі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня.

EFJ заклікае еўрапейскую журналісцкую супольнасць праявіць салідарнасць з БАЖ і беларускімі журналістамі: размяшчаць паведамленні пра салідарнасць у сацыяльных сетках з хэштэгам # BAJ25RAZAM. 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!