607

Еўрапарламент заступіўся за беларускіх журналістаў

25.11.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апроч свабоды мірных сходаў, ціску на апазіцыю і будаўніцтва АЭС Еўрапарламент згадаў у сваёй рэзалюцыі па Беларусі і пераслед незалежных журналістаў.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/54c50ec5c1413_euro_parlament.jpg

– Мы чакаем, калі будзе пакладзены канец палітычнаму пераследу незалежных сродкаў масавай інфармацыі, заклікаем спыніць практыку адміністрацыйных працэдур і адвольнага прымянення артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Выкарыстанне гэтага артыкула супраць незалежных журналістаў, што працуюць з замежнымі СМІ без акрэдытацыі, абмяжоўвае права на свабоду выказвання і распаўсюду інфармацыі, – гаворыцца у пункце 6 прынятай учора Еўрапейскім парламентам рэзалюцыі па Беларусі.

Нагадаем, што прыцягненне незалежных журналістаў да адказнасці за працу без акрэдытацыі ў Беларусі, якую яны фактычна не могуць атрымаць, з’яўляецца сур’ёзнай праблемай у апошнія гады.

У 2015 годзе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” стала вядома пра 28 судовых працэсаў па артыкуле 22.9 КаАП, якія скончыліся для незалежных журналістаў вялікімі грашовымі штрафамі. У 2016 годзе такіх судовых працэсаў было 10.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!