1085

Еўракамісія ўмяшаецца ў скандал з польскім законам аб СМІ

03.01.2016 Крыніца: nn.by

Еўракамісія мае намер узяць пад кантроль сітуацыю ў Польшчы вакол прынятага закона аб СМІ.

Пра гэта ў інтэрв'ю Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung заявіў еўракамісар па лічбавай эканоміцы і грамадству Гюнтэр Отынгер.

«Ёсць шмат аргументаў на карысць таго, каб задзейнічаць прававы механізм ЕС і паставіць Варшаву пад назіранне», - заявіў ён.

Па словах Отынгера, Еўракамісія разгледзіць гэтае пытанне на сваім бліжэйшым пасяджэнні 13 студзеня.

Нагадаем, 1 студзеня была прынята новая рэдакцыя закона, які рэгулюе дзейнасць дзяржаўных СМІ.

Так, прынятыя папраўкі да закона, прапанаваныя дэпутатамі кіруючай партыі «Права і справядлівасьць», прадугледжваюць сярод іншага датэрміновае сканчэнне паўнамоцтваў членаў праўлення і назіральнага савета Польскага тэлебачання і Польскага радыё.

Законам прадугледжваецца, што членаў праўлення і назіральнага савета дзяржаўных СМІ будзе зацвярджаць міністр дзяржказны.

Такім чынам, закон адмяняе магчымасць правядзення конкурсаў на гэтыя пасады. Акрамя таго, зменамі ў закон прадугледжваецца скарачэнне колькасці членаў праўлення і назіральнага савета дзяржаўных медыя.

З крытыкай новага закона выступілі АБСЕ, Еўрапейскі вяшчальны саюз і Асацыяцыя журналістаў.

2 студзені стала вядома аб адстаўцы кіраўнікоў некалькіх польскіх тэлеканалаў ў знак пратэсту супраць узмацнення кантролю над дзяржаўнымі СМІ.