1155

Еўракамісія: Фотаконкурс Еўропа ў маім рэгіёне (да 28 жніўня)

18.07.2016 Крыніца: by.odb-office.eu

Еўракамісія запрашае ўсіх ахвочых узяць удзел у фотаконкурсе "Еўропа ў маім рэгіёне" і з дапамогай здымкаў распавесці, якім чынам еўрапейскія інвестыцыі выкарыстоўваюцца там, дзе вы пражываеце, працуеце альбо вандруеце. Прыз конкурсу - воркшоп па фатаграфіі ў Бруселі і вандроўка на дваіх у Брусель з 10-га па 13-га кастрычніка 2016 года.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/snimok_5.jpg

Каб удзельнічаць у конкурсе, сфатаграфуйце праект, які фундуецца за сродкі Еўразвязу (з інфармацыя пра фінансаванне і флагам ЕС на выяве).

Кандыдаты мусяць даслаць на конкурс максімум 3 фотаздымкі. Увага! Неабходна, каб флаг ЕС і інфармацыя пра фінансаванне на фота выглядалі выразна.

Дэдлайн - 28 жніўня 2016 года. Падрабязнасці - тут.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!