НЕ - ВАЙНЕ!
168

EU4CULTURE: конкурс праектаў мабільнасці прадстаўнікоў творчых прафесій (дэдлайн 29 мая 2022)

17.05.2022 Крыніца: Крыніца

Праект EU4Culture аб’яўляе першы конкурс заявак на праграму мабільнасці па падтрымцы беларускіх прадстаўнікоў творчых прафесій і прафесіяналаў у сферы культуры.

У межах конкурсу прымаюцца заяўкі на стажыроўкі, азнаямленчыя паездкі, канферэнцыі, праграмы прафесійнага разціцця, міжнародныя сустрэчы і іншыя мерапрыемствы, што спрыяюць абмену ведамі і міжкультурнаму дыялогу.

Праект падтрымлівае чатыры тыпы мабільнасці:

  • кароткатэрміновыя паездкі (7-10 каляндарных дзён) – максімум 1500 еўра;

  • сярэднетэрміновыя паездкі (да 5 тыдняў) – максімум 3500 еўра;

  • Доўгатэрміновыя паездкі (да 12 тыдняў) – максімум 5000 еўра;

  • Удзел у анлайн-мерапрыемствах – максімум 1000 еўра.

Праекты мабільнасці могуць быць рэалізаваны ў перыяд з ліпеня 2022 года па ліпень 2023 года і ахопліваюць краіны-члены Еўрапейскага саюза, краіны-партнёры ЕС і іншыя еўрапейскія краіны.

Хто можа падаць заяўку?

Прымаюцца толькі індывідуальныя заяўкі ад прадстаўнікоў усіх творчых прафесій і прафесіяналаў сферы культуры.

Агульныя патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць старэйшым за 18 гадоў на момант падачы заяўкі;

  • мець беларускае грамадзянства, від на жыхарства ў Беларусі або пасведчанне ўцекача, выданае беларускай дзяржавай.

Як падаць заяўку?

Каб падаць заяўку, неабходна даслаць пералічаныя ніжэй дакументы на электронную пошту mobilityprojects@protonmail.com (усе дакументы павінны быць на англійскай мове):

  • запоўненая форма заяўкі;

  • дадатак A – бюджэт (файл Excel, абавязкова кіравацца ўзорам);

  • дадатак B – запрашэнне ад прымаючай арганізацыі, партнёрскае пагадненне, праграма фестывалю або іншае пацверджанне наяўнасці праграмы паездкі;

  • дадатак C: рэзюмэ (CV) або партфоліо.

З падрабязнай інфармацыяй пра ўмовы конкурсу можна азнаёміцца тут:

Апошні тэрмін падачы заяўкі: 29 мая 2022 года (поўнач па CET).

Крыніца 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!