547

EU4 Independent Media абвяшчае прыём заявак на атрыманне гранту для стварэння кантэнту для беларускай аўдыторыі (дэдлайн — 2 красавіка)

16.03.2023 Крыніца: Прислано организаторами

Праграма імкнецца падтрымаць незалежных вытворцаў кантэнту (камандаў ці асобных журналістаў) у стварэнні імі публікацый на грамадска значныя тэмы ў Беларусі, якія дагэтуль не дадстаткова асвятляліся. Апліканты могуць падаваць заяўкі на атрыманне гранту да €5000. 

EU4IM працуе выключна з незалежнымі медыя. Медыя павінны адпавядаць наступнаму істотнаму патрабаванню:

  • Уласнік медыя і/ці ягоныя бізнэс-партнеры не умешваюцца ў рэдакцыйны працэс.

Грантаатрымальнікі, якія адпавядаюць крытэрам адбору: 

  • Усе зарэгістраваныя навінавыя арганізацыі, якія працуюць для аўдыторыі ў Беларусі;  

  • Журналісцкія некамерцыйныя арганізацыі;

  • Незалежныя прадусарскія кампаніі;

  • Журналісты/здымачныя групы, якія дзейнічаюць ад імя кагосьці, хто пералічаны вышэй.

Грантаатрымальнікі, якія адпавядаюць крытэрам адбору, павінны:

  • Функцыянаваць не менш за 6 месяцаў да моманту падачы заяўкі;

  • Ствараць кантэнт на больш чым адной пляцоўцы (сацыяльныя сеткі лічацца таксама пляцоўкамі);

  • Мець уласны кодэкс журналісцкай этыкі/рэдакцыйную палітыку/сяброўства ў журналісцкай арганізацыі з сумесным кодэксам журналісцкай этыкі альбо рэпутацыю прытрымлівання журналісцкіх стандартаў ці ўдзел у адпаведных ініцыятывах;

  • Не дапускаць падвоенага атрымання падтрымкі на заяўленую публікацыю ад іншых праектаў, якія фінансуюцца ЕС.

Наступныя медыя не адпавядаюць крытэрам адбору для атрымання гранту: 

  • Міжнародныя тэле-радыё кампаніі; 

  • Міжурадавыя арганізацыі; 

  • Арганізацыі, якія знаходзяцца на стадыі ліквідацыі, банкруцтва альбо супраць якіх былі вынесеныя судовыя рашэнні за карупцыю/махлярства; у выпадку атрымання, арганізацыі мусяць прадастваіць дадатковыя дакументы і/ці заяву аб адпавяданні крытэрам адбору.

  • Арганізацыі/журналісты, якія запрашваюць падтрымку з відавочнай мэтай тролінгу ці махлярства. 

Усе канчатковыя рашэнні адносна крытэраў адбору будуць прымацца камандай экспертаў EU4 Independent Media. 

Дэдлайн падачы заявак – 2 красавіка, 2023.

Падайце заяўку праз онлайн-форму

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!