1493

Электронныя звароты ў дзяржорганы: тэматычная сустрэча ў Барысаве

28.04.2016 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

27 красавіка ў памяшканні рэдакцыі недзяржаўнай газеты “Борисовские новости” адбыўся тэматычны майстар-клас па тэме электронных зваротаў грамадзян у дзяржаўныя органы.

Вядоўцы сустрэчы – Андей Стрыжак і Юрый Юрчанка, якія працуюць з інтэрнэт-рэсурсам ZVAROT.BY, – правялі для прысутных яго прэзентацыю, падрабязна распавялі пра грамадскія ініцыятывы, якія здзяйсняюцца дзякуючы гэтаму сайту.

Зацікаўленыя барысаўчане даведаліся пра прававыя асновы функцыянавання рэсурса, магчымасці электронных петыцый, паспяховыя грамадскія кампаніі, праведзеныя пры дапамозе ZVAROT.BY. Некаторыя з іх выказалі жаданне ў будучым рэалізоўваць свае ініцыятывы пры дапамозе гэтай электроннай платформы.