442

Эканамічны суд Мінска працягне разглядаць іск аб пазбаўленні TUT.BY статусу СМІ

23.11.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У аўторак, 24 лістапада, Эканамічны суд Мінска працягне разгляд іску Міністэрства інфармацыі Беларусі аб пазбаўленні партала TUT.BY статусу СМІ.

Разгляд іску быў прыпынены 8 кастрычніка, бо ААТ “ТУТ БАЙ МЕДЫЯ” абскарджвала ў Вярхоўным судзе папярэджанні Міністэрства інфармацыі, на падставе якіх ведамства просіць пазбавіць выданне статуса СМІ.

12 лістапада Вярхоўны суд адмяніў адно з трох папярэджанняў парталу, але два астатніх пакінуў у сіле.

Беларуская асацыяцыя журналістаў і рэдакцыі дзясяткаў медыя заклікалі Міністэрства інфармацыі адмовіцца ад пазбаўлення TUT.BY статусу СМІ, але ведамства адказала адмовай.

На дадзены момант рашэннем Міністэрства інармацыі статус СМІ для TUT.BY прыпынены на 3 месяцы.

Працяг разгляду іску прызначаны ў Эканамічным судзе Мінска на 10:30, 24 лістапада.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!