264

ЕФЖ патрабуе вызваліць журналіста Дзяніса Івашына

15.03.2021 Крыніца: europeanjournalists.org

Дзяніс Івашын — 11-ы арыштаваны журналіст у Беларусі. Ён быў затрыманы вечарам у пятніцу 12 сакавіка ў Гродне. Еўрапейская федэрацыя журналістаў (ЕФЖ) далучаецца да сваёй беларускай філіі, Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), патрабуючы яго неадкладнага вызвалення, як і астатніх дзесяці журналістаў, якія цяпер за кратамі ў Беларусі.

"Як і прадказваў БАЖ, рэжым дыктатара Лукашэнкі ўзмацняе рэпрэсіі супраць журналістаў", — заявіў прэзідэнт ЕФЖ Могенс Бліхер Б'еррэгард. "Мы заклікаем усе журналісцкія арганізацыі ў Еўропе мабілізавацца разам са сваімі ўрадамі, каб спыніць гэтыя шматлікія  парушэнні правоў чалавека і неадкладна вызваліць 11 журналістаў, зняволеных у Беларусі".

EFJ патрабуе неадкладнага вызвалення адзінаццаці журналістаў, затрыманых у Беларусі толькі за тое, што яны выконвалі сваю працу:

Кацярына Андрэева
Дар'я Чульцова
Кацярына Барысевіч
Юлія Слуцкая
Ала Шарко
Сяргей Альшэўскі
Пётр Слуцкі
Ксенія Луцкіна
Андрэй Аляксандраў
Дзяніс Івашын
Сяргей Гардзіевіч — хатні арышт

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!