162 0

EFJ запрашае да ўдзелу ў неканферэнцыі «Стварэнне еўрапейскага дапаможніка па медыяпісьменнасці для рэдакцый» у Брусэлі

17.07.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Еўрапейская федэрацыя журналістаў запрашае прыняць удзел у неканферэнцыі «Стварэнне еўрапейскага дапаможніка па медыяпісьменнасці для рэдакцый», якая пройдзе ў Брусэлі, 6 лістапада 2018 года.

ЕЎРАПЕЙСКІ ДАПАМОЖНІК ПА МЕДЫЯ-ПІСЬМЕННАСЦІ ДЛЯ РЭДАКЦЫЙ

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/0_155130_fe4d57b3_orig.jpg

Еўрапейская федэрацыя журналістаў прымае ўдзел у новым праекце пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі, сумесна з Глабальнай сеткай рэдактараў (GEN вядучы партнёр), Асацыяцыяй выдаўцоў Партугаліі (APImpressa) і Форумам журналістаў і СМІ FJUM.

Праект накіраваны на аднаўленне даверу да рэдакцый і прасоўванне медыяпісьменнасці. Гэта будзе дасягнута за кошт шэрагу «неканференцый» — канферэнцый з вялікай доляй гнуткасці, на якіх адбываецца шэраг дэбатаў адпаведна патрэбам і запытам удзельнікаў мерапрыемства.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.

ЕФЖ адказвае за правядзенне другой неканферэнцыі, якая адбудзецца 6 лістапада 2018 года ў Брусэлі. Як журналісты ўзаемадзейнічаюць з карыстальнікамі медыя-кантэнту, як яны могуць дапамагчы спыніць распаўсюд дэзінфармацыі і якія інструменты могуць дапамагчы ім у гэтым? Вынікі гэтай сустрэчы лягуць у аснову распрацоўкі дапаможніка па медыяпісьменнасці, якімі будуць карыстацца рэдакцыі па ўсёй Еўропе.

РЭГІСТРАЦЫЯ   

З -за абмежаванай колькасці месцаў арганізатары просяць зарэгістравацца па гэтай спасылцы: https://www.surveymonkey.com/r/3KXSLGX

Сакратарыят пакідае за сабой права адбору ўдзельнікаў. Будуць абраныя толькі прафесіяналы, якія маюць вопыт / цікавасць да пытанняў медыяпісьменнасці.

  • Апошні тэрмін рэгістрацыі - 1 кастрычніка 2018. 

  • Працоўная мова - англійская

  • Выдаткі на праезд і пражыванне будуць кампенсаваныя.

Каментары