1022 0

«Эфектыўныя прэс-службы» — навучальны курс ад прафесіяналаў. Мінск — Вільня (заяўкі да 19 верасня)

18.09.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Калі вы не думаеце, што ведаеце пра піяр усё, калі вы хочаце, каб пра вашую арганізацыю дазналася як мага больш людзей, але не ведаеце, з чаго пачынаць, і, нарэшце, калі ў вас ёсць жаданне правесці самую нестандартную і запамінальную піяр-кампанію і заняць прывабнае месца ў  беларускай медыяпрасторы ў якасці крутых спецыялістаў, — далучайцеся да нашага курса «Эфектыўныя прэс-службы».

«Эфектыўныя прэс-службы» — навучальны курс ад прафесіяналаў.

23.09.2017 — 25.11.2017

Мінск-Вільня

ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ КУРСА СЛУХАЧЫ БУДУЦЬ ВЕДАЦЬ:

З чаго пачынаецца прэс-служба, як яна выбудоўваецца і як эфектыўна кіраваць ёй

Як знайсці «сваіх» журналістаў і як стаць «сваімі» для патрбных вам СМІ

Якую інфармацыю СМІ будуць чакаць ад вас і задавальненнем выкарыстоўваць

У якім выпадку правесці прэс-канферэнцыю, а калі — круглы стол ці медыясняданак

Якія «фішкі» дазволяць стаць самым запамінальным падчас удзелу ў публічнай дыскусіі ці асабістага выступлення на публічным мерапрыемстве 

Чаму стратэгічнае планаванне інфармацыйнай дзейнасці дапамагае хутка арыентавацца, калі ў вас сто спраў на тыдзень

Як прымусіць сацсеткі «танчыць пад вашую дуду»

Як крок за крокам зладзіць сваю піяр-кампанію

Падчас курса кожны ўдзельнік пад кіраўніцтвам трэнераў падрыхтуе ўласны праект (медыястратэгію кампаніі), зарыентаваны на патрэбы сваёй арганізацыі.

Пасля курсу «Эфектыўныя прэс-службы» вы здолееце адчуваць сябе больш упэўнена ў медыяпрасторы і быць больш папулярнымі ў беларускім грамадстве.

ДА ЎДЗЕЛУ ЗАПРАШАЮЦЦА:

Прэс-сакратары і супрацоўнікі прэсавых служб недзяржаўных арганізацый, партый і рухаў, журналісты, якія працуюць у галіне камунікатыўных адносін з грамадствам.

АПІСАННЕ КУРСА:

Курс «Эфектыўныя прэс-службы» распачнецца 23.09.2017 і завершыцца — 25.11.2017.

Складаецца з васьмі заняткаў, якія правядуць беларускія прафесіяналы, і майстар-класу замежнага трэнера.

Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень па суботах.

Заяўкі на ўдзел ў навучальным курсе «Эфектыўныя прэс-службы» прымаюцца ад сябраў ГА “БАЖ” па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай PR) да 19.09.2017.

Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:

1. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).

2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Каментары