НЕ - ВАЙНЕ!
3810

«Эфектыўныя прэс-службы». Навучальны курс ад прафесіяналаў (да 19 студзеня)

29.12.2015 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

23.01.2016 — 19.03.2016, Мінск-Вільня.

Для тых, хто хоча зрабіць твар сваёй арганізацыі больш пазнавальным і папулярным, гатовы асвойваць беларускую медыяпрастору і не думае, што ведае пра піяр усё.

Піяр узнікае там, дзе адчуваюць патрэбу ў кантактах з грамадскасцю. Гэта вельмі доўгая і карпатлівая праца, якая можа адгукнуцца самымі нечаканымі і, мяркуем, прыемнымі вынікамі.

ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ КУРСА СЛУХАЧЫ БУДУЦЬ ВЕДАЦЬ:

  • Як стварыць брэнд сваёй арганізацыі
  • Дзе шукаць “свае” СМІ, як наладзіць і падтрымліваць з імі кантакты
  • Што дапамагае фарміраваць інфармацыйныя плыні і кіраваць імі
  • Па якіх правілах будуецца прэс-служба і як эфектыўна кіраваць ёй
  • Чым прэс-канферэнцыя адрозніваецца ад брыфінгу і ў чым дапамагаюць дзелавыя сустрэчы з журналістамі
  • У чым карысць стратэгічнага планавання інфармацыйнай дзейнасці
  • Як пісаць прэс-рэлізы і інфармацыйныя матэрыялы
  • Як прымусіць сацсеткі “танчыць пад вашую дуду”
  • Як падрыхтавацца да выступу перад прэсай і быць лепшым у дыскусіі

Падчас курса кожны ўдзельнік пад кіраўніцтвам трэнераў падрыхтуе ўласны праект, зарыентаваны на патрэбы сваёй арганізацыі.

Пасля курса “Эфектыўныя прэс-службы” вы здолееце адчуваць сябе больш упэўнена ў медыяпрасторы і быць больш папулярнымі ў беларускім грамадстве.

Лепшыя з навучэнцаў па выніках курса атрымаюць магчымасць удзелу ў семінары за мяжой у сакавіку 2016 года.

 

ТРЭНЕРЫ: Аляксандр Коктыш, Аляксандр Люшкевіч.

 

ДА ЎДЗЕЛУ ЗАПРАШАЮЦЦА:

Прэс-сакратары і супрацоўнікі прэсавых служб недзяржаўных арганізацый, партый, дзяржаўных і бізнес-устаноў, журналісты, якія працуюць у галіне камунікатыўных зносін з грамадствам.

 

АПІСАННЕ КУРСА:

Курс “Эфектыўныя прэс-службы” распачнецца 23.01.2016 і скончыцца 19.03.2016.

Складаецца з васьмі заняткаў, якія правядуць беларускія прафесіяналы, і майстар-класу замежных трэнераў.

Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень па суботах з 11.00 да 14.00.

Заяўкі на ўдзел ў навучальным курсе «Эфектыўныя прэс-службы» прымаюцца па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай PR) да 19 СТУДЗЕНЯ.

Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:

1. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).

2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

 

Журналісцкі гараскоп на 2016 год :-)

Еўрарадыё без купюр

Уявіце, што Facebook і ВКонтакте не існуюць...

Любоў Каспяровіч. Кекс з рэдактарам

Адар'я Гуштын і Ягор Марціновіч: «Адначасова пішам хвалебныя оды і зневажаем людзей»

Сяргей Гудзілін: У 2016-м будзем паболей здзіўляць адзін аднаго!

Вадзім Заміроўскі: На World Press Photo можа перамагчы добра зробленая human story

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!