1251

Е-Школа “МедыяМенеджментБеларусь”: стань часткай трэнерскай каманды! (да 2 лістапада)

31.10.2016 Крыніца: Даслана арганізатарамі

Зрабіць свой унёсак у развіццё медыйнага рынку Беларусі і паляпшэнне якасці беларускіх журналісцкіх і грамадскіх медыяпраектаў, перадаваць свой досвед і самому вучыцца ў прафесіяналаў, авалодаць майстэрствам blended learning (“змяшанага навучання”) і ўсё гэта – у складзе цікавай і амбітнай трэнерскай каманды. Цікава? Заяўляйся!

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/stan_chastkay_trenerskay_kamandy.jpg

Е-Школа “МедыяМенеджментБеларусь” распачне сваю працу ў пачатку 2017 г. Яе ўдзельнікамі будуць 15 прадстаўнікоў беларускіх рэгіянальных журналісцкіх і грамадскіх медыярэсурсаў.

Да пачатку 2019 г. мы плануем арганізаваць чатыры Школы, кожная з якіх будзе складацца з 4 модуляў:

  • Як развіваць стратэгію вашага медыя-рэсурса
  • Як ствараць, прасоўваць, прадаваць ваш кантэнт
  • Як зарабляць грошы стандартнымі і нестандартнымі спосабамі і як іх эканоміць
  • Як стварыць эфектыўную каманду і кіраваць ёй.

Кожны модуць  прадугледжвае правядзенне стацыянарнага ўводнага трэнінга, а таксама выкарыстанне платформы Moodle для дыстанцыйнага навучання ў перыяд паміж трэнінгамі.

Гэта азначае, што на працягу месяца пасля сканчэння трэнінга ў межах модуля Вам неабходна будзе даваць удзельнікам дыстанцыйныя заданні, а таксама зваротную сувязь па выкананых заданнях.

Перад пачаткам працы Школы адабраныя для яе правядзення трэнеры пройдуць тры трэнінгі для трэнераў (20-24 лістапада 2016 г., 27-29 студзеня 2017 г., 9-11 лютага 2017 г.), на якіх пазнаёмяцца з асновамі blended learning і рознымі метадамі навучання, сплануюць фінальную версію праграмы Школы, а таксама свае ролі ў межах праграмы Школы.

Трэнінгі для трэнераў будуць праводзіць дасведчаныя эксперты з Германіі, Славакіі і Беларусі.

Арганізатарамі першай Школы з’яўляюцца Школа журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра  і ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна).

Каб заявіцца на ўдзел у трэнерскай камандзе, запоўніце да 2 лістапада электронную анкету-заяўку.

Затым вам будзе прапанавана прайсці кароткую скайп-суразмову, па выніках якой будзе канчаткова зацверджаны спіс трэнераў, якія будуць запрошаныя на першы трэнінг для трэнераў (20-24 лістапада 2016 г.).

У выпадку, калі ў вас ёсць пытанні, калі ласка, задавайце іх па адрасе mediamanagementbelarus@gmail.com

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!