153

Дзяржаўныя СМІ пад капірку апублікавалі негатыўны артыкул пра ўдзел апазіцыі ў выбарах

14.10.2019 Крыніца: Nn.by

Дзяржаўныя СМІ Брэсцкай вобласці масава апублікавалі артыкул сайта belnovosti.by пра ўдзел апазіцыі ў парламенцкіх выбарах.

У артыкуле, акрамя стандартных сказаў, што нібыта апазіцыя жыве толькі за кошт грантаў, прысутнічаюць і юрыдычныя памылкі. Напрыклад, «Беларускую хрысціянскую дэмакратыю» называюць партыяй, хоць БХД улады ўжо шмат разоў адмаўлялі ў рэгістрацыі.

Артыкул можна ўбачыць на сайтах Раённыя Будні, Маяк, Сельская праўда і іншых раёнках Брэсцкай вобласці.