251

Дзянісу Івашыну перадалі перадачу пасля карцара

07.05.2021 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Вольга Івашына, жонка гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына, разам з калегамі-журналістамі 7 траўня здолела перадаць мужу ў турму перадачу з асабістымі рэчамі.

Дзянісу да гэтага не было дазволена атрымліваць перадачы, бо амаль десяць дзён яго ўтрымлівалі ў карцары — гэта памяшканне з ўзмоцненымі ўмовамі ўтрымання.

— Перадалі шкарпэркі, бо пісаў, што холадна ў турме, прысмакі, сокі, пітную ваду, сшыткі і капэрты, каб пісаў лісты. Лісты — гэта зараз адзіная сувязь з Дзянісам, бо іншая сувязь вельмі фрагментарная, яна адбываецца толькі праз адваката. — кажа Вольга Івашына.

Апроч гэтага маці журналіста Людміла Івашына напісала хадайніцтва, каб Дзяніса выпусцілі пад паручальніцтва, а гродзенскія калегі, сябры ГА “БАЖ”, зараз шукаюць асоб, якія маглі б узяць Дзяніса на парукі.

Нагадаем, што журналіста Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 года. Паводле афіцыйнай інфармацыі, журналісту інкрымінуюць 365 артыкул Крымінальнага кодэкса (умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў), але ў чым канкрэтна падазраецца Дзяніс Івашын, ягоным сваякам дагэтуль невядома.

Напісаць ліст Дзянісу можа кожны жадаючы на адрас:

Івашыну Дзянісу Яўгенавічу, турма № 1, вул. Кірава, 1, Гродна, 230023.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!