2762

Дзянісу Івашыну на два месяцы працягнулі тэрмін утрымання пад вартай

18.05.2021 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Гродзенскаму журналісту Дзянісу Івашыну яшчэ на два месяцы працягнулі тэрмін ўтрымання пад вартай. Пра гэта паведамліла ў сацыяльных сетках яго жонка Вольга Івашына.

Таксама Вольга піша, што Дзяніса пасля дзесяці дзён знаходжання ў карцары змясцілі ў каранцін.

“Адміністрацыя сцвярджае, што нехта з ягонай камеры захварэў (невядома на што), і Дзяніс чамусьці правёў пару дзён у... ШМАТЛЮДНЫМ "каранціне"”, — паведаміла Вольга ў Facebook.

Стала вядома, што Дзяніс Івашын атрымаў перадачы, якія Вольга разам з сябрамі журналіста здолела перадаць яму ў гродзенскую турму.

Вольга Івашына адзначае, што Дзянісу адаслана звыш за 50 лістоў і паштовак: “Паспрабуем высветліць, колькі з іх ён насамрэч атрымаў і, як што, запытаемся ў адміністрацыі турмы, куды яны падзелі астатняе”.

Паводле Вольгі, на сёння сувязь з Дзянісам, які знаходзіцца за кратамі больш за два месяцы, вельмі фрагментарная — толькі праз лісты і адваката.

Напісаць ліст Дзянісу можа любы жадаючы на адрас: Івашыну Дзянісу Яўгенавічу, турма № 1, вул. Кірава 1, Гродна, 230023.

Дапамагчы сям'і Івашыных магчыма пералічыўшы грошы на рахунак БПС-СБЕРБАНК:

5435 5311 6677 1004 да 08.23
LIUDMILA IVASHINA-DOBINA

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!