НЕ - ВАЙНЕ!
261

Дзяніса Івашына паставілі на прафілактычны ўлік як схільнага да экстрэмізму

29.11.2022 Крыніца: Гарадзенская праваабарона

Праваабаронцам стала вядома, што гарадзенскага журналіста Дзяніса Івашына адміністрацыя гарадзенскай турмы яшчэ вясной мінулага году паставіла на прафілактычны ўлік як «схільнага да экстрэмізму ды іншых дэструктыўных дзеянняў». 

Вядома, што амаль усе палітвязні маюць такую пазнаку, што чарговы раз даказвае палітычную ангажаванасць крымінальнага пераследу Івашына. Відавочна, што загад на ўвядзенне такога ўліку для журналіста аддаваўся як мінімум з кабінета так званага следчага аддзелу УКДБ па Гарадзенскай вобласці.

Дзіўным выглядае хіба што факт таго, што сам палітвязень ніякім чынам не паведаміў сваякам пра гэтую падзею, або яны з нейкай прычыны не праінфармавалі грамадскасць.

Сваякі Дзяніса Івашына сярод апошняга паведамлялі пра тое, што незадоўга да адбыцця 10-ці дзённага пакарання ў карцары яго пераводзілі ў іншую камеру, а пасля вызвалення з адзіночкі таксама перасялілі. Родныя журналіста лічаць, што такім чынам адміністрацыя турмы спрабуе дадатковым чынам ускладніць палітвязню ўмовы перабывання ў фактычным палоне.

Івашын у сваю чаргу прасіў падзякаваць тым, хто дасылаў яму лісты, пасылкі і грашовыя пераводы. Раней інфармацыяй пра пераводы грошай на іх асабісты рахунак вязні ПУ «Турма №1» не валодалі. Магчыма ім сталі прыносіць квіточкі з сумай пераводаў на подпіс.

Таксама на мінулым тыдні бацькі Дзяніса Івашына атрымалі ад яго ліст, у якім быў малюнак калодзежа ля іх прыватнага дома. У самім лісце Дзяніс спадзяецца на хуткую сустрэчу з сваякамі. Датаваны ліст 1 лістапада, калі мінула 600 дзён незаконнага арышту журналіста.

А жонка Івашына Вольга сцвярджала, што яе муж каля месяцу не мог набыць нічога ва ўнутранай краме турмы. Нягледзячы на замовы, якія Дзяніс пакідаў, ніякіх тавараў яму не прыносілі. Пра падобную праблему раней казала і Інга Стромская – дачка іншага палітвязня Мікалая Аўтуховіча, які таксама знаходзіцца ў гарадзенскай турме. На дадзены момант сітуацыя з набыццём прадуктаў і рэчаў у турэмнай краме нібы палепшылася. Магчыма гэтаму паспрыялі заявы сваякоў у сацсетках.

Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

Чытайце яшчэ: 

10 гадоў узмоцненага рэжыму: Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыю абароны Аляксандра Фядуты

В эфире ОНТ попросили чиновников на совещаниях у Лукашенко не «кимарить на галерке», не сидеть в мобильниках и не рисовать «каки-маляки»

Алесь Мухін і яго партнёр забараняюць беларусам гуляць у "Што? Дзе? Калі?" і "Брэйн-рынг" без дазволу

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!