432

Дзяніса Івашына кінулі ў карцар, а затым пасадзяць на каранцін

06.10.2021 Крыніца: "Новы Час"

Сваякам журналіста Дзяніса Івашына стала вядома, што яго перавялі ў карцар.

Паводле іх звестак, там ён прабудзе 5 сутак, пасля чаго палітвязня з невядомай прычыны змесцяць на 5-дзённы каранцін.

Журналіст 10 дзён будзе ў поўнай ізаляцыі і не зможа атрымліваць перадачы з волі.

Дзяніса Івашына затрымалі супрацоўнікі КДБ 12 сакавіка і выставілі абвінавачанне паводле 365 крымінальнага артыкулу (умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў).

2 верасня Дзянісу Івашыну прад'яўленыя два новых абвінавачанні: у здзяйсненні менш цяжкага і асабліва цяжкага злачынстваў. Тэрмін утрымання яго пад вартай можа быць падоўжаны. Па якіх артыкулах яму прад’яўленыя новыя абвінавачванні, не паведамлялася.

За час знаходжання пад вартай Дзяніса неаднаразова вазілі на размовы ў КДБ, двойчы кідалі ў карцар. Вядома, што журналіст адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.

Праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем. Журналіст утрымліваецца ў турме №1 Гродна.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!