1032

Дзяніс Івашын знайшоўся ў Гродна

02.03.2023 Крыніца: Гарадзенская Праваабарона

Да сёння родныя журналіста Дзяніса Івашына не моглі даведацца, дзе ён знаходзіцца, але меркавалі, што палітвязня маглі ізноў этапаваць ў Гродна.

Факт знаходжаньня Дзяніса Івашына ў Гародні пацьвердзіўся. Жонка палітвязня Вольга Івашына паведаміла, што маці Дзяніса – Людмілу Івашыну папрасілі прыйсьці ў гарадзенскую вязьніцу, каб забраць з складу рэчы, якія ён вырашыў болей не цягаць з сабой: пераважна гэта кнігі і часопісы, што ня дзівіць, улічваючы ягонае памкненьне здабываць новую й цікавую інфармацыю.

Прычына вяртаньня Івашына ў родны горад з магілёўскай калоніі, а таксама тэрмін ягонага знаходжаньня ў Гародні пакуль невядомыя.

Чытайце яшчэ:

БАЖ праводзіць апытанне аўдыторыі: прайдзіце яго і дапамажыце нам стаць лепш!

Родныя журналіста Дзяніса Івашына не могуць даведацца, дзе ён знаходзіцца

Шэсць наратываў, якія расійская прапаганда распаўсюджвае ў Босніі і Герцагавіне

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!