292

Дзіцячыя часопісы ад «Нашай Нівы» ўжо ў продажы. Купляйце дзецям радасць

16.12.2019 Крыніца: "Наша Ніва"

Выйшлі з друку два абсалютна новыя для Беларусі часопісы. Адзін называецца «Дуду», а другі — «Асцярожна: дзеці!». Купіце сваім малы два: яны самі разбяруцца, каторы ім цікавейшы. Часопісы прадаюцца ва ўсіх шапіках, кнігарнях, а таксама гіпермаркетах.

«Асцярожна: дзеці!». Тут галоўныя героі — Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Занадта Разумны Смартфон — разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі.

І заадно разам з чытачамі спазнаюць свет. У часопісе — і карысная інфармацыя, і захапляльныя прыгоды, і заданні, якія трэба выканаць, і конкурсы, у якіх можна перамагчы, і QR-коды, па якіх можна будзе выйсці на старонкі ў інтэрнэце з цікавай інфармацыяй.

Тэма першага нумара — самалёты.

У наступных нумарах Цім, Мара, Газ і Тормаз будуць шукаць скарбы, апынуцца ў надзвычайных сітуацыях і пры гэтым будуць карыстацца самымі сучаснымі тэхналогіямі. Купляйце і чытайце! А найлепш — выпісвайце! Гэта самы выгадны варыянт. Наш падпісны індэкс — 75080 (ведамасны 750802).

Часопіс «Дуду» разлічаны на дзяцей да сямі гадоў, але чытаць яго могуць дзеці ад 1 да 101 года.

Казкі, вершы і нават музыка ды песні (іх можна прайграць па QR-кодах), інтэрактыўныя гульні, коміксы, конкурсы, дзівосы, сюрпрызы — усё гэта будзе ў кожным нумары часопіса. А таксама заданні на развіццё логікі, увагі і памяці, дробнай маторыкі, для папаўнення слоўнікавага запасу і падрыхтоўкі да школы. Яшчэ мы будзем дапамагаць дзецям вучыцца чытаць, пісаць і лічыць. Нумары часопіса будуць тэматычнымі.

Тэма гэтага нумара — каты і іх жыццё.

У наступных нумарах раскажам пра метро і іншы транспарт, пра булачкі і цукеркі, зоркі і касмічныя караблі, сонца і хмары, любімыя святы, небяспечных драпежнікаў і пеўчых птушак і пра многае іншае…

Героі часопіса — хлопчык Зор, дзяўчынка Лёля і падушка Дуду — стануць надзейнымі сябрамі чытачоў.

Купляйце і чытайце! А найлепш — выпісвайце! Гэта самы выгадны варыянт. Наш падпісны індэкс — 75081 (ведамасны 750812).

Калі часопісаў не засталося ў шапіках, пытайцеся ў гіпермаркетах, а таксама ў кнігарнях.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!