158

Дзіцячы канал "Бэйбус" запусціў цыкл пазнавальных праграм для самых маленькіх.

24.03.2023 Крыніца: By_culture

Дзіцячы канал @bybaybus запусціў цыкл пазнавальных праграм для самых маленькіх. Пачалі з лічбаў: у першым відэа Бэйбус і маленькая Лера вучаць лічбу "1". 

"Бэйбус вельмі хоча стаць сапраўдным сябрам для беларусікаў ад 0 да 3. Для маленькіх людзей, якія толькі-толькі пачынаюць свае зносіны з новым светам. З непараўнальнай дзіцячай непасрэднасцю, з жаданнем слухаць і глядзець, вучыцца і шукаць адказы на пытанні, знаходзіць сяброў, тварыць, радавацца, гарэзнічаць", — кажа мастацкі прадзюсар канала, рэжысёр Наталля Бібікава. 

Cюжэты будуць выходзіць кожны чацвер у 20.30 па мінскім часе. У планах расказаць малянятам пра колеры, геаметрычныя фігуры, алфавіт і іншыя  карысныя рэчы.

Читайте ещё:

Слово не на прощание

Запишите в протокол, господин следователь

“Мы не хотим, чтобы Беларусь превратилась в черную информационную дыру”. О чем говорили на Форуме свободной журналистики

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!