НЕ - ВАЙНЕ!
173

Дзень нараджэння за кратамі адзначае наша калега Кацярына Андрэева

02.11.2022 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Не забыць. Не перагарнуць старонку. Падтрымліваць. Пісаць. Думаць. Маліцца. Набліжаць вызваленне. 

Кацярыну Андрэеву (Бахвалаву) затрымалі 15 лістапада 2020 году ў кватэры на «плошчы Пераменаў», адкуль яна вяла стрым для тэлеканалу «Белсат». 18 лютага 2021-га ёй прысудзілі 2 гады пазбаўлення волі.

«Я нібыта разблакавала апошні ўзровень у складанай гульні». Год з жыцця Кацярыны Андрэевай

7 красавіка бягучага года стала вядома, што журналістцы выставілі новае абвінавачанне — у «здрадзе дзяржаве». 13 ліпеня суддзя Алег Харошка прысудзіў Кацярыне 8 гадоў і 3 месяцы калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Кацярына Андрэева за кратамі ўжо 717 дзён.

Адрас для лістоў і тэлеграм: ІК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3. Бахвалавай Кацярыне Андрэеўне.

Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!