Каляндар

Дыскусія па аўтарскім праве: Адкрытыя ліцэнзіі

30.10.2017 110 0
Дэдлайн Пачатак Назва Арганізатар
18.11.2017 10:00 Дыскусія па аўтарскім праве: Адкрытыя ліцэнзіі МГА “Фаланстэр”

Сустрэча грамадскіх актывістаў, арганізацый, творчых асобаў па абмеркаванні новаўвядзенняў у заканадаўства аб аўтарскім праве адбудзецца 18 лістапада ў Мінску.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/cc_meetup_20171.png

Напачатку наступнага году чакаюцца змены ў заканадаўстве аб аўтарскім праве. Найбольш верагодна, што будуць уведзены так званыя “адкрытыя ліцэнзіі”. Што дае гэта новая магчымасць для творчых людзей, крэатыўнай індустрыі і адукацыі? Як выкарыстаць новыя магчымасці на практыцы творцам, грамадскім інстытутам або некамерцыйным арганізацыям?

Пра гэтыя новаўвядзенні 18 лістапада каманда Фаланстэра і польскія калегі з супольнасці Creative Commons будуць гутарыць і дыскутаваць.

Падчас сустрэчы маюць адбыцца:

  • Расповяд юрыста Фаланстэра з разглядам прапанаваных зменаў у заканадаўства;

  • Польскія актывісты падзеляцца сваім досведам прымянення і прасоўвання адкрытых ліцэнзій Creative Commons у дзейнасці дзяржаўных ўстановаў Польшы, некамерцыйных арганізацый, а таксама асобных творцаў;

  • Прэзентацыя праекта Градка або практычных матэрыялаў па прымяненні Creative Commons на сваіх творах, блогах, або інфармацыйных рэсурсах;

  • Панэльная дыскусія з удзелам беларускіх юрыстаў і творчых асоб.

Магчыма пашырэнне праграмы

На мерапрыемства запрашаюцца:

  • творчыя асобы;

  • асобы якія прафесійна займаюцца стварэннем і распаўсюдам кантэнта (выдаўцы, лэйблы, фільммэйкеры);

  • грамадскія арганізацыі, якія пастаянна працуюць над стварэннем і распаўсюдам кантэнта, а таксама

  • прадстаўнікі дзяржаўных установаў і арганізацый: школаў, бібліятэк, універсітэтаў, даследчых інстутутаў і іншыя.

Арганізатары плануюць зрабіць мерапрыемства насычаным практычнымі прыкладамі і карысным па абмену досведам для ўсіх наведвальнікаў.

Час пачатку: 11:00, субота, 18 лістапада. Працягласць: каля 4 гадзіны.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна запоўніць анкету.

Інфармацыя пра гасцей:

Каміл Слівоўскі


Фота Kristina Alexanderson. CC BY

Большасць часу сваёй прафесійнай дзейнасці з’яўляецца інструктарам і адвакаціруе адукацыйныя тэхналогіі і адкрытыя адукацыйныя рэсурсы. Мае досвед у сферах: стварэння, прамоўцыі, рэалізацыі адукацыйных рэсурсаў, і таксама практыцы у школах, біліятэках, НДА. З’яўляецца су-лідэрам польскай каманды Creative Commons і адукатарам у Panoptykon Foundation, вядзе блог пра адукацыю http://otwartezasoby.pl/ .

Цікавіцца тым, як адкрытыя супольнасці (як CC экперты, open source хакеры, вікіпедысты) могуць расці і быць не толькі пірынга-навучальнымі групамі, але таксама і групамі, якія маюць уплыў на больш шырокія супольнасці, напрыклад, на настаўнікаў. У камандзе CC Poland яны спрабавалі розныя паспяховыя і правальныя метады (тренінгі, публікацыі, кампаніі, онлайн навучанне, розныя формы будавання супольнасцяў), каб дасягнуць мэты, апісанай вышэй. І Каміл жадае падзяліцца гэтым досведам, а таксама навучыцца новаму ад удзельнікаў сустрэчы.

 

Наталля Мілешук


Фота Wojciech Wójtowicz, CC BY-SA

Юрыстка і эксперт у публічных палітыках, звязаных з цыфравымі правамі, рэформай капірайту і адкрытымі палітыкамі. Працуе спецыялістам па публічных палітыках у арганізацыі Centrum Cyfrowe, вядучай польскай think-and-do-tank арганізацыяй, сфакусаванай на лічбавым пад’ёме, які адбываецца ў грамадстве на аснове развіцця тэхналогій. Чалец Асацыяцыі Communia для грамадскага набытку, дзе яна каардынуе адвакацыйную каманду. Экспертка па прававых пытаннях у Creative Commons Польшча.

Апошнія два гады Наталля была актыўна ўцягнута ў адвакаціраванне рэформы капірайта на еўрапейскім узроўні. Яна была су-арганізатарам “Школы капірайта”, шэрагу семінараў па ўмацаванні патэнцыялу і павышэнню дасведчанасці, якія падтрымліваюць намаганні па адвакацыі ў Еўропе. Наталля скончыла Варшаўскі Універсітэт і Цэнтральны Еўрапейскі Універсітэт у Будапешце. Яе твіттэр @nmileszyk

Каментары