689

Дырэктар Інстытута сацыялогіі патрабуе выбачэнняў ад БелТА, бо ад яго імя апублікавалі фэйк

04.06.2020 Крыніца: Nn.by

Дырэктар Інстытута сацыялогіі Генадзь Коршунаў заявіў, што дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА прыпісала яму словы, якія ён не казаў. Навуковец патрабуе выбачэнняў і выдалення навіны з сайта БелТА.

Генадзь Коршунаў

У панядзелак, 1 чэрвеня, праходзіў круглы стол, арганізаваны БелТА і Беларускім інстытутам сацыялагічных даследаванняў.

Праз дзень, 3 чэрвеня, БелТА апублікаваў шэраг навінаў з мерапрыемства, у тым ліку з выказваннямі Коршунава.

Аднак сацыёлаг сцвярджае, што не казаў гэтых словаў.

«Учора я, на жаль, быў на пахаванні і выпаў з інфармацыйнага поля.

Калі я ўключыў тэлефон, то быў збянтэжаны патокам інфармацыі, звязанай з нібыта маім інтэрв'ю, што апублікавала БелТА. Афіцыйна заяўляю, што тэкст, падпісаны маім прозвішчам, мною не пісаўся і не прамаўляўся.

Прэтэнзіі БелТА выказаныя, я чакаю зняцця матэрыялу з сайта і патрабую выбачэнняў ад БелТА», — напісаў Генадзь Коршунаў у Facebook.

«Сёння я пазваніў у БелТА, галоўны рэдактар Ірына Акуловіч паабяцала, што будзе праверка. Артыкул яны здымуць і нейкае выбачэнне паставяць, — патлумачыў Коршунаў карэспандэнту «Нашай Нівы».

— Бо словы не мае. Хто іх казаў, я не памятаю. Не ведаю нават, ці гучалі яны падчас самога круглага стала, бо і да яго, і пасля былі размовы ўдзельнікаў з журналістамі. Гэта магло прагучаць і не канкрэтна за сталом».

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!