Дыфамацыя

Крымінальная адказнасць за паклёп і абразу вызначаецца пяццю артыкуламі Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь:

  • 188 "Паклёп"
  • 367 "Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
  • 368 "Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
  • 369 "Абраза прадстаўніка ўлады"
  • 391 "Абраза суду» (да красавіка 2021 года дзейнічаў таксама артыкул 189 «Абраза»).

Акрамя таго, Крымінальны кодэкс утрымлівае артыкул 369-1 "Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь", які з 2021 года прадугледжвае адказнасць за публічнае "распаўсюджванне заведама ілжывых звестак аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным або міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь, прававым становішчы грамадзян у Рэспубліцы Беларусь, дзейнасці дзяржаўных органаў, якія дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь”, у тым ліку ў СМІ і Інтэрнеце, — аж да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Крымінальная адказнасць да 3 гадоў пазбаўлення волі прадугледжана і за зневажанне дзяржаўных сімвалаў (артыкул 370 КК).

Максімальная санкцыя, прадугледжаная артыкулам 188 за паклёп, — гэта пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў (альтэрнатыўныя санкцыі — штраф, папраўчыя работы, арышт). Два артыкулы Крымінальнага кодэкса прадугледжваюць павышаную адказнасць — за дыфамацыю ў дачыненні да прэзідэнта: 367 "Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" (максімальная санкцыя — да 6 гадоў пазбаўлення волі) і 368 "Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" (да 5 гадоў пазбаўлення волі).

Дыфамацыйныя артыкулы Крымінальнага кодэкса прымяняюцца для пераследу журналістаў і блогераў, якія крытычна выказваюцца аб дзеяннях уладаў. На падставе іх праводзяцца ператрусы і допыты, у шэрагу выпадкаў прадстаўнікі прэсы прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці.

У 2003 годзе па артыкуле 369 ("Абраза прадстаўніка ўлады") за публікацыі аб кіраўніках раёна быў прыгавораны да штрафу ў 30 базавых велічынь галоўны рэдактар ​​газеты "Вечерний Столин" Аляксандр Ігнацюк. Годам пазней за паклёп і абразу ў СМІ быў асуджаны рэдактар ​​газеты "Борисовские новости" Анатоль Букас (за артыкул пра рэдактара мясцовай дзяржаўнай газеты ён быў прыгавораны да штрафу ў памеры 40 базавых велічынь).

"Прэзідэнцкія" артыкулы Крымінальнага кодэкса 367 і 368 прымяняюцца ў Беларусі даволі часта. У 2002 годзе пасля прэзыдэнцкіх выбараў паводле гэтых артыкулаў былі асуджаныя галоўны рэдактар гродзенскай газеты “Пагоня” Мікола Маркевіч і журналіст газеты Павел Мажэйка — за артыкулы, якія нават не дайшлі да чытача, бо нумар газеты быў арыштаваны яшчэ ў друкарні. Яны атрымалі адпаведна 2,5 і 2 гады абмежавання волі; пазней тэрмін пакарання абодвум быў зніжаны на год у сувязі з прымяненнем закона аб амністыі. Тады ж за перадрук артыкула з Інтэрнэту і калаж быў асуджаны галоўны рэдактар ​​газеты “Рабочы” Віктар Івашкевіч (2 гады абмежавання волі; тэрмін пакарання таксама быў скарочаны на год у сувязі з амністыяй).

У 2011 годзе, таксама пасля прэзідэнцкіх выбараў, за паклёп у дачыненні да прэзідэнта быў прыгавораны да 3 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання гродзенскі журналіст Андрэй Пачобут. Пазней, у 2012 годзе, супраць яго зноў была ўзбуджаная крымінальная справа па тым жа артыкуле. Паколькі час адтэрміноўкі прысуду на той момант яшчэ не скончыўся, у выпадку паўторнага асуджэння Пачобуту пагражала накіраванне ў месцы пазбаўлення волі, аднак у 2013 годзе гэтая справа была спынена.

У 2019 годзе брэсцкі відэаблогер Сяргей Пятрухін быў прызнаны вінаватым у паклёпе і абразе ў дачыненні да чатырох супрацоўнікаў міліцыі (паведамлялася аб іх датычнасці да збіцця затрыманага) і прысуджаны да вялікага штрафу. Агульная сума выплат па рашэнні суда, уключаючы кампенсацыю маральнай шкоды, склала каля 10 тысяч долараў ЗША.

Крымінальны пераслед беларускіх журналістаў за дыфамацыю негатыўна ўплывае на свабоду прэсы і ўваходзіць у супярэчнасць з міжнароднымі абавязальніцтвамі Рэспублікі Беларусь у галіне правоў чалавека. Як адзначаецца ў Каментары агульнага парадку № 34, прынятым Камітэтам па правах чалавека ААН да артыкула 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, «Дзяржавам-удзельнікам варта разгледзець магчымасць выключэння паклёпу з разраду злачынстваў, але ў любым выпадку крымінальнае заканадаўства павінна прымяняцца толькі ў сувязі з найбольш сур'ёзнымі выпадкамі, а пазбаўленне волі ні пры якіх умовах не павінна лічыцца адэкватнай мерай пакарання». КПЧ таксама «выказвае занепакоенасць у сувязі з законамі аб такіх дзеяннях, як абраза вышэйшай дзяржаўнай асобы, непавага да суда, непавага да прадстаўнікоў улады, непавага да сцяга і сімволікі, паклёп на кіраўніка дзяржавы, абарона гонару дзяржаўных службовых асоб; ён таксама заяўляе, што законам не павінны ўсталёўвацца больш жорсткія меры пакарання выключна ў сувязі са становішчам асобы індывіда, чыя рэпутацыя была нібыта падвергнутая сумневу».

Беларуская асацыяцыя журналістаў паслядоўна выступала за дэкрыміналізацыю дыфамацыі. У 2002 – 2003 гадах БАЖ  праводзіў агульнанацыянальную кампанію за адмену артыкулаў 367, 368 і 369 Крымінальнага кодэкса, якія прадстаўляюць дзяржаўным чыноўнікам і вышэйшаму кіраўніцтву краіны дадатковую абарону ад крытыкі, у рамках якой было сабрана амаль 7 тысяч подпісаў. Пасля звароту БАЖ Канстытуцыйны суд прыняў рашэнне, у якім прапанаваў ніжняй палаце беларускага парламента "разгледзець пытанне аб удасканаленні адпаведных нормаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь", аднак гэты разгляд так не адбыўся. Мелі месца некаторыя пазітыўныя змены: у 2019 годзе паклёп і абраза, учыненыя на працягу года пасля прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці за аналагічныя правапарушэнні, перасталі быць крымінальнымі злачынствамі; у студзені 2021 года быў прыняты закон, які выключае артыкул 189 "Абраза" з Крымінальнага кодэкса (пры гэтым адказнасць за абразу прэзідэнта і іншых прадстаўнікоў улады засталася).

Аднак агульнае рэзкае пагаршэнне сітуацыі са свабодай слова, якое адбылося пасля пратэстаў, выкліканых прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года, прывяло да актыўнага выкарыстання дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса для пераследу за крытыку дзеянняў уладаў. Паводле звестак Следчага камітэта Беларусі, з 9 жніўня 2020 года да канца верасня 2021 года было ўзбуджана амаль 2 тысячы крымінальных спраў за паклёп і абразу, або 40% ад усіх спраў, звязаных з пратэстнай актыўнасцю. Пры гэтым у якасці пакарання па такіх справах суддзямі, як правіла, прызначаецца абмежаванне ці пазбаўленне волі.

У жніўні 2021 года Сяргей Гардзіевіч, карэспандэнт рэгіянальнага сайта 1reg.by з горада Драгічын, быў прыгавораны да 18 месяцаў пазбаўлення волі па сфабрыкаваным абвінавачанні на падставе трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса — 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), 188 (паклёп) і 369 (абраза прадстаўніка ўлады) за нібыта апублікаваныя ім паведамленні ў мясцовым чаце ў Viber. Суд таксама абавязаў Гардзіевіча выплаціць па 2000 рублёў (каля 800 долараў ЗША) кожнаму з двух міліцыянтаў, якія лічылі сябе пацярпелымі. Ён стаў першым беларускім журналістам, які падвергнуўся турэмнаму зняволенню за дыфамацыю.

Матэрыялы па тэме сюжэта

Навіны

Жыхару Наваполацка прысудзілі чатыры гады за «абразы і паклёп на Лукашэнку», жыхарцы Полацка — два гады калоніі

У Полацку і Наваполацку людзей асудзілі да пазбаўлення волі за абразу Лукашэнкі.

Навіны

Вынесеныя прысуды за абразу прэзідэнта

БАЖ паслядоўна выступае за дэкрыміналізацыю дыфамацыі, то бок правапарушэнняў, звязаных з выказваннем ацэначынх меркаванняў і інш.

Навіны

"Вам ставіцца ў віну адчуванне нянавісці да рэжыму": пенсіянерку з Ваўкавыска асудзілі да 2,5 гадоў калоніі за каментары

"Я прашу вас, дзеля Бога, не караць мяне так строга, таму што ... наогул для мяне гэта смяротны прысуд. Я выбачылася перад усімі і прашу прабачэння яшчэ раз. Я гатовая заплаціць штраф і што там яшчэ можа быць. Ну, можа быць павялічыць мне абмежаванне волі, але толькі не пазбаўленне волі. У мяне муж яшчэ старэй, чым я. і наогул, у мяне яшчэ ёсць дзве жанчыны, мае сваякі, якія вельмі сталага ўзросту, я ім дапамагаю. Я проста ... вы разумееце, я проста не перанясу", — сказала падчас судовага працэса абвінавачваемая Галіна  Міхальчук.

Навіны

У Бабруйску жанчыну адправілі ў калонію за абразу Лукашэнкі

У Бабруйску 28 студзеня адбыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Вольгі Кукушкінай. Жанчыну абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэксу) і прадстаўнікоў улады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу).

Навіны

Прокурор запросил 2,5 года лишения свободы за оскорбление милиционера для уже осужденной Ольги Класковской

В суде Московского района Бреста прокурор запросил 2,5 года лишения свободы по делу об оскорблении милиционера (статья 369 УК) для Ольги Класковской, которая уже отбывает наказание в колонии за участие в акциях протеста, сообщает правозащитный центр «Вясна».

Навіны

За абразу прадстаўніка ўлады палітзняволенай Вользе Класкоўскай прысудзілі два з паловай года калоніі

Палітзняволенай Вользе Класкоўскай прысудзілі 2,5 года калоніі за абразу прадстаўніка ўлады.

Навіны

Чэмпіёна Беларусі па кікбоксінгу Юрыя Свіціна асудзілі да "хатняй хіміі" за абразу пракурора Дубровенскага раёна

Чэмпіён Беларусі па кікбоксінгу Юрый Свіцін абскардзіў ранейшы прысуд, аднак Судовая калегія Віцебскага абласнога суда пакінула яго ў сіле: тры хады "хатняй хіміі" і вялікі штраф.

Навіны

Пачаўся суд над горадзенскім блогерам Vadimati, ён адмовіўся даваць паказаньні

Разгляд крымінальнай справы палітзьняволенага Вадзіма Ермашука праходзіць у Шчучынскім раённым судзе.

Навіны

Рэдактара сайта “Першы Рэгіён” Паўла Дайліда дапыталі ў Івацэвіцкім РАУС

Першапачаткова Паўлу Дайліду паведамілі, што падставай для размовы нібыта з’яўляецца крымінальная справа, распачатая ў Лунінцы ў дачыненні да невысветленай асобы — і рэдактара трэба дапытаць у якасці сведкі.

Навіны

Блогера Vadimati (Вадима Ермашука) нучнут судить 14 декабря за "оскорбление президента"

Блогера Vadimati (Вадима Ермашука) начнут судить в 9.30 14 декабря в Щучинском районном суде. Вадима Ермашука будут судить за "Оскорбление президента" (368 УК) и «Надругательство над государственными символами» (370 УК).

Навіны

Блогера Vadimati (Вадима Ермашука) начнут судить 14 декабря за "оскорбление президента"

Блогера Vadimati (Вадима Ермашука) начнут судить в 9.30 14 декабря в Щучинском районном суде. Вадима Ермашука обвиняют по двум уголовным статьям: за "Оскорбление президента" (368 УК) и за «Надругательство над государственными символами» (370 УК).

Навіны

Супраць блогеркі Алены Янушкоўскай распачалі крымінальную справу за абразу Аляксандра Лукашэнкі

Саму Алену Янушкоўскую абвясцілі ў вышук, а да таго часу, як знойдуць, крымінальную справу прыпынілі.

Навіны

СК Беларуси: 40% уголовных дел, возбужденных из-за протестов, связаны с клеветой и оскорблениями

Около 40% (2 тысячи) возбужденных с августа 2020 года уголовных дел за протесты были связаны с клеветой и оскорблениями. Об этом сообщает государственное агентство "БелТА" со ссылкой на слова заместителя председателя Следственного комитета Олега Шандаровича.

Навіны

СК Беларуси: 40% уголовных дел, возбужденных из-за протестов, связаны с клеветой и оскорблениями

Около 40% (2 тысячи) возбужденных с августа 2020 года уголовных дел за протесты были связаны с клеветой и оскорблениями. Об этом сообщает государственное агентство "БелТА" со ссылкой на слова заместителя председателя Следственного комитета Олега Шандаровича.

Навіны

Главреда «Виртуального Бреста» обвиняют в оскорблении представителя власти

На главного редактора сайта «Виртуальный Брест» Андрея Кухарчика завели уголовное дело за оскорбление представителя власти, сообщает МВД.

Навіны

Crackdown on independent journalists continues in Belarus

Minsk, 7 September. A criminal case has been opened against another journalist as the authorities’ crackdown on independent media outlets shows no signs of abating.

Навіны

У Гомелі годам калоніі пакаралі мужчыну, які дадаў у свой плэйліст ў сацсетцы песню пра Лукашэнку

22-гадовага гамяльчаніна Сяргея Балахонава ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» больш за ўсё прыцягваў зручны плэер: у яго плэйлісце больш за тысячу трэкаў папулярных выканаўцаў. У маі мінулага года Сяргей вырашыў папоўніць сваю музычную калекцыю навінкамі. Сярод запампаваных ім песень аказалася і кампазіцыя папулярнага рэпера nokrolik «Лукашэнко, уходи».

Навіны

Огласили приговор жительнице Ивацевичей за оскорбление сотрудника милиции в том числе смайликом-“какашкой”

Жительницу Ивацевичей Ольгу К. судили за комментарии в одном из телеграм-чатов. Ей вменялось оскорбление представителя власти, в данном случае, сотрудника Ивацевичского РОВД.

Навіны

Journalist Siarhiej Hardzijevič given 18-month prison sentence

Minsk, 2 August. Siarhiej Hardzijevič, a reporter with the website Pieršy Rehijon that covers local news in the Brest region, was sentenced Monday to 18 months in a minimum-security correctional institution for allegedly insulting and defaming Aliaksandr Lukašenka, as well as insulting two police officers in a Telegram chat, reported Pieršy Rehijon.

Навіны

Дрогичинский журналист Сергей Гордиевич получил 1,5 года колонии

В Иваново 2 августа огласили приговор корреспонденту портала «Першы Рэгіён» Сергею Гордиевичу, который обвинялся в оскорблении президента, сотрудников милиции и клевете. Свою вину журналист не признал.

Навіны

Журналіста Сяргея Гардзіевіча пакаралі 1,5 гадамі калоніі за «абразу Лукашэнкі»

Суд Іванаўскага раёна агучыў рашэнне па справе журналіста Сяргея Гардзіевіча.  Прысуд двойчы адкладвалі, у тым ліку таму што падсудны страчваў прытомнасць у зале суда. Журналіста сайта «Першы рэгіён» Сяргея Гардзіевіча пакаралі паўтара гадамі калоніі за «абразу Лукашэнкі» і "паклёп на супрацоўнікаў міліцыі".

Навіны

За каментар у Аднакласніках жанчыну асудзілі на 1,5 года хатняй хіміі. Пацярпелы міліцыянер збіраецца пакараць усіх 97 каментатараў

29 чэрвеня ў судзе Бярозаўскага раёна разгледзелі крымінальную справу ў дачыненні да Таццяны Дзямідчык, якую абвінавачвалі ў абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса, паведамляюць праваабаронцы.

Навіны

У Іванава пачаўся суд па справе карэспандэнта сайта “Першы Рэгіён” Сяргея Гардзіевіча

У судзе Іванаўскага раёна (Брэсцкая вобласць) 24 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы драгічынскага карэспандэнта сайта “Першы Рэгіён” Сяргея Гардзіевіча. Журналіста абвінавачваюць паводле трох крымінальных артыкулаў: арт. 188 (паклёп), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Вядзе працэс суддзя Іванаўскага раёна Генадзь Кудласевіч.

Навіны

Начался суд над журналистом Сергеем Гордиевичем, которого обвиняют по трём статьям УК

24 июня на первом открытом судебном заседании рассматривалось уголовное дело в отношении корреспондента «Першага Рэгіёну» Сергея Гордиевича.

Навіны

У краязнаўцы Кастуся Шыталя адбыўся ператрус

Ператрус праводзілі ў межах крымінальнай справы па арт. 369 Крымінальнага кодэкса за абразы докшыцкіх міліцыянтаў у тэлеграм-чаце «Докшицы для жизни». У Кастуся Шыталя статус сведкі.

Навіны

Прызначана дата суда над журналістам Сяргеем Гардзіевічам

Стала вядома, што працэс над карэспандэнтам інтэрнэт–партала “Першы рэгіён”  (1reg.by), якога абвінавачваюць у тым ліку “у абразе прэзідэнта Беларусі”,  пачнецца 24 чэрвеня ў судзе Іванаўскага раёна.

Навіны

Вакаліста Gods Tower будуць судзіць за абразу чыноўніка

Вакаліста культавага гурта Gods Tower Уладзіслава Наважылава 15 чэрвеня пачнуць судзіць за абразу старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя. Па артыкуле 369 КК музыку пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 3 гадоў.

Навіны

За абразлівыя каментары на адрас загінулых у Баранавічах пілотаў затрымалі 20 чалавек

Пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала «Беларусь-1». Супраць іх заведзеная справа аб распальванні сацыяльнай варожасці або розні.

Навіны

Жыхар Брэста атрымаў паўтара года “хатняй хіміі” за абразу Мікалая Карпянкова

У судзе Маскоўскага раёна горада Брэста 6 мая абвешчаны прысуд мясцоваму жыхару Сяргею Зубовічу, які прызнаны вінаватым па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса РБ (“абраза прадстаўніка ўлады”).

Навіны

Брэсцкага актывіста Андрэя Шарэнду падазраюць яшчэ і ў абразе прэзідэнта

Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта Беларусі распачаў яшчэ адну крымінальную справу ў дачыненні да брэсцкага актывіста Андрэя Шарэнды, паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі. Ён стаў фігурантам крымінальнай справы аб абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 КК РБ).

Навіны

Мінчанку пакаралі годам "хатняй хіміі" за абразу прэзідэнта ў Тэлеграм-канале

У судзе Першамайскага раёна Мінска 23 красавіка вынесны прысуд па крымінальнай справе, заведзенай на 30-гадовую Вольгу Насыр. Яе абвінавачваюць у публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (частка 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса).

Навіны

Блогера приговорили к двум годам “химии” за оскорбление высокопоставленного бобруйского гаишника

Судья Ленинского райсуда Могилева Наталья Панасенко приговорила к двум годам ограничения свободы в исправительном учреждении открытого типа блогера из Барановичей Дмитрия Тимофеева. Его признали виновным в оскорблении начальника отдела ГАИ Бобруйского горисполкома Виталия Поддубского.

Навіны

Блогера приговорили к двум годам “химии” за оскорбление высокопоставленного бобруйского гаишника

Судья Ленинского райсуда Могилева Наталья Панасенко приговорила к двум годам ограничения свободы в исправительном учреждении открытого типа блогера из Барановичей Дмитрия Тимофеева. Его признали виновным в оскорблении начальника отдела ГАИ Бобруйского горисполкома Виталия Поддубского.

Навіны

Менчука асудзілі на паўтары гады "хатняй хіміі" за абразу ў тэлеграм-чаце начальніка з ГУБАЗіК

У судзе Фрунзенскага раёна пятага лютага вынеслі прысуд тэхніку-праграмісту Аляксею Мачалаву, абвінавачанаму па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) за абразу ў тэлеграм-чаце начальніка трэцяга ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Міхаіла Бедункевіча. Суддзя Ала Бушава пакарала яго 1,5 гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). Менавіта столькі прасіў пракурор Папкоў.

Навіны

Смаргонь: два гады “хатняй хіміі” за абразу Прэзідэнта РБ

У судзе Смаргонскага раёна  6 студзеня вынесены  прысуд па крымінальнай справе 19-ці гадовага мясцовага жыхара Іллі Вайткевіча. Яго абвінавацілі ў публічнай абразе Прэзідэнта Беларусі па ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Навіны

Сморгонского предпринимателя, бывшего издателя осудили за клевету на милиционеров

2 года и 6 месяцев «химии» присудили cморгонскому предпринимателю Ромуальду Улану якобы за клевету на милиционеров, пишет Белсат.

Навіны

Cмаргонскага прадпрымальніка, былога выдаўца асудзілі за паклёп на міліцыянтаў

2 года і 6 месяцаў «хіміі» прысудзілі смаргонскаму прадпрымальніку, былому выдаўцу "Новай газеты Смаргоні" Рамуальду Улану нібыта за паклёп на міліцыянтаў, паведамляе Белсат.

Навіны

Журналісту сайта “Першы Рэгіён” прад’яўлена абвінавачванне па артыкуле “абраза прэзідэнта”

31 снежня стала вядома, што карэспандэнту сайта "Першы Рэгіён” Сяргею Гардзіевічу прад'яўлена абвінавачванне па частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса РБ (“абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”).

Навіны

Шасці чалавекам пагражае "крыміналка" за абразы актывістаў БРСМ у сацсетках

Міліцыя працягвае высвятляць тых, хто ў інтэрнэце абразіў актывістаў БРСМ, паведамляе прэс-служба МУС у сваім Telegram-канале. 

У Рэчыцы міліцыя правярае журналіста-фрылансера за абразу рэдактара афіцыйнай раёнкі Навіны

У Рэчыцы міліцыя правярае журналіста-фрылансера за абразу рэдактара афіцыйнай раёнкі

Рэчыцкая раённая міліцыя распачала праверку ў дачыненні да журналіста-фрылансера Андрэя Мядзведзева паводле артыкула 189 Крымінальнага кодэкса  — “Абраза”. 7 траўня да Мядзведзева наведаўся ўчастковы інспектар, лейтэнант міліцыі Дзмітрый Рамашкевіч, каб правесці апытанне наконт публічнай знявагі ў сацыяльнай сетцы Ігара Сяргеева, галоўнага рэдактара мясцовай раённай газеты.

Блогера Аляксандра Кабанава з брэсцкага ізалятара адвезлі ў Пінск, каб апытаць па крымінальнай справе Навіны

Блогера Аляксандра Кабанава з брэсцкага ізалятара адвезлі ў Пінск, каб апытаць па крымінальнай справе

Раніцай 3 траўня Аляксандр Кабанаў мусіў выйсці на волю з ізалятара часовага ўтрымання ў Брэсце, дзе ён адбываў 15 сутак арышту як арганізатар несанкцыянаванага масавага мерапрыемства супраць акумулятаранага завода ў горадзе. Аднак сябры і паплечнікі Кабанава не дачакаліся яго каля ізалятара: як высветлілася пазней, блогера адразу затрымалі зноў і адвезлі у Пінск, каб апытаць па іншай справе.

Навіны

Блогера Пятрухіна правяраюць у межах Крымінальнага кодэкса — "знявага" і “паклёп”

У дачыненні да блогера Сяргея Пятрухіна з Брэста распачата праверка: яго могуць абвінаваціць у паклёпе альбо знявазе.

Па знявагах у інтэрнэце Брэстчына — лідар сярод рэгіёнаў Беларусі Навіны

Па знявагах у інтэрнэце Брэстчына — лідар сярод рэгіёнаў Беларусі

Такую выснову зрабіла судовы эксперт упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці, спецыяліст па лінгвістычнай экспертызе Юлія Папко.

Изменены статьи Уголовного кодекса о клевете и оскорблении Навіны

Изменены статьи Уголовного кодекса о клевете и оскорблении

С 19 июля вступили в силу ряд изменений в Уголовный кодекс. Они затронули статьи 188 («Клевета») и 189 («Оскорбление»). Теперь просто клевета и оскорбление, совершенные в течение года после наложения мер административного взыскания за аналогичные правонарушения, не будут влечь уголовную ответственность. 

Брэсцкі абласны суд адхіліў скаргу блогера Сяргея Пятрухіна, якога абвінавацілі ў паклёпе і абразе Навіны

Брэсцкі абласны суд адхіліў скаргу блогера Сяргея Пятрухіна, якога абвінавацілі ў паклёпе і абразе

Судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда 5 ліпеня разледзела апеляцыйную скаргу Сяргея Пятрухіна. Спробы блогера і яго абаронцы давесці абсурднасць абвінавачванняў ў паклёпе і абразе міліцыянтаў поспеху не займелі. Рашэнне суда першай інстанцыі пакінутае без зменаў, а апеляцыйную скаргу абласны суд адхіліў.    

Навіны

У Віцебску распачалі справу за абразу прадстаўнікоў улады “Вконтакте”

Паводле паведамлення УУС Віцебскага аблвыканкама, 35-гадовы жыхар горада абразіў старшыняў гарвыканкама і аблвыканкама. 

Актывістку Руху "Маці 328" абвінавачваюць у абразе чыноўніка Навіны

Актывістка «Руху 328» спецыфічна каментавала справу магілёўскага даішніка. На яе завялі крымінальную справу

Актывістка «Матчынага руху 328» Марына Мацулевіч паведаміла ў фэйсбуку, што ў яе канфіскавалі тэхніку і вязуць у Следчы камітэт. На яе нібыта завялі справу па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса — «абраза асобы пры выкананні». 

Блогеру Пятрухіну збіраюць грошы на выплату штрафу і кампенсацый супрацоўнікам міліцыі Навіны

Блогеру Пятрухіну збіраюць грошы на выплату штрафу і кампенсацый супрацоўнікам міліцыі

Пачалася кампанія па зборы сродкаў для брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна на выплату штрафу і кампенсацый супрацоўнікам міліцыі.

 Суд над блогерам Пятрухіным: пракурор патрабуе два гады «хіміі» Навіны

Суд над блогерам Пятрухіным: пракурор патрабуе два гады «хіміі»

У судзе над блогерам Сяргеем Пятрухіным пракурор запрасіў пакаранне ў выглядзе двух гадоў “хіміі”. Пятрухін у сваім апошнім слове адзначыў, што лічыць гэты судовы працэс заказным і палітычным.

Навіны

Працягваецца суд над Сяргеем Пятрухіным, якога вінавацяць у паклёпе і знявазе міліцыянтаў ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Абодва дні судовага працэсу — 9 і 10 красавіка — амаль усе месцы ў зале пасяджэнняў занятыя прадстаўнікамі Ленінскага РАУС Брэста, якія трапляюць у будынак суда праз службовы ўваход.

Блогер Пятрухін рыхтуецца да суда Навіны

Блогер Пятрухін рыхтуецца да суда

На 9 красавіка прызначаны разгляд крымінальнай справы вядомага блогера з Брэста Сяргея Пятрухіна.

80-гадовага мінчука паўторна звінавацілі ў знявазе прэзідэнта і прадпісалі прымусовае лекаванне  Навіны

80-гадовага мінчука паўторна звінавацілі ў знявазе прэзідэнта і прадпісалі прымусовае лекаванне

12 ліпеня суд Фрунзенскага раёна г. Мінска (суддзя Аляксандр Лукашэвіч) прызнаў пенсіянера Аляксандра Лапіцкага асобай, што здзейсніла грамадска небяспечны ўчынак паводле некалькіх артыкулаў крымінальнага кодэксу аб абразе. Разам з тым, яго вызваляюць ад адказнасці – бо ён, паводле суда, не аддаваў сабе справаздачы ў зробленым – і адпраўляюць на прымусовае лекаванне.

Блогера выклікаюць у Следчы камітэт, але блогу гэта не тычыцца Навіны

Блогера выклікаюць у Следчы камітэт, але блогу гэта не тычыцца

Брэсцкі міжраённы аддзел СК выклікае на допыт блогера Сяргея Пятрухіна, у якога на гэтым тыдні прайшоў ператрус па справе аб нібыта абразе прадстаўніка ўлады ў інтэрнэце.

Гомельская міліцыя шукае “Грасю Новак” Навіны

Гомельская міліцыя шукае “Грасю Новак”

Намеснік начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама, палкоўнік міліцыі Яўген Красноў адмяніў пастанову ўчастковага міліцыянера, лейтэнанта Чыгуначнага РАУС Гомеля Міколы Огнява пра спыненне адміністрацыйнай справы ў дачыненні да невядомага карыстальніка, які пад нікам “Грася Новак” працягвае абражаць праваабаронцу Леаніда Судаленку.

Судаленка VS «Белорусская военная газета»: Экспертыза не знаходзіць знявагаў Навіны

Судаленка VS «Белорусская военная газета»: Экспертыза не знаходзіць знявагаў

9 чэрвеня cуд Цэнтральнага раёна Мінска працягваў разгляд грамадзянскай справы гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі. Ён патрабуе абвяржэння звестак, распаўсюджаных у “Белорусской военной газете”.

Гомельская вобласць: Штраф за паклёп на ідэолага ў сацсетках  Навіны

Гомельская вобласць: Штраф за паклёп на ідэолага ў сацсетках

Адміністратара суполкі «Рудабельская паказуха» ў сацсетцы “Одноклассники” Андрэя Павука аштрафавалі на 2,1 млн рублёў (10 базавых велічынь) па абвінавачанні ў парушэнні арт. 9.2. КаАП (“Паклёп”).

Суд пра знявагу ў сацсетках: працяг 17 чэрвеня  Навіны

Суд пра знявагу ў сацсетках: працяг 17 чэрвеня

У панядзелак у судзе Мінскага раёна адбылося другое пасяджэнне па адміністрацыйнай справе пра знявагу ў сацыяльных сетках (арт. 9.3 КаАП).

Навіны

Знявага ў сацсетках: сёння пачаўся суд

Жыхарку Бараўлян Алену Максімаву падазраюць у знявазе намесніка начальніка ЖКГ Мінскай вобласці Валерыя Хахлова ў групе ВКонтакте «Боровляны – Защита Леса». Пратакол па арт. 9.3. КаАП склала ў пачатку мая РАУС Мінскага раёна па заяве пацярпелага.

Гомельскі БАЖавец паскардзіўся ў міліцыю і Следчы камітэт Навіны

Гомельскі БАЖавец паскардзіўся ў міліцыю і Следчы камітэт

Гомельскі праваабаронца, сябра ГА “БАЖ” Леанід Судаленка звярнуўся да начальніка УУС адміністрацыі Цэнтральнага раёна горада Мінска, а таксама ва ўпраўленне Следчага камітэта па г. Мінску.   

Навіны

Судаленка vs ваенная газета. Працяг 9 чэрвеня

16 мая ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбылося папярэдняе слуханне грамадзянскай справы па зыску праваабаронцы Леаніда Судаленкі да "Белорусской военной газеты" аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі.

Гомельскі праваабаронца судзіцца з “Белорусской военной газетой” Навіны

Гомельскі праваабаронца 16 мая судзіцца з “Белорусской военной газетой”

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 16 мая мае адбыцца першае пасяджэнне паводле пазову гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі да “Белорусской военной газеты” – аб  абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі.

Навіны

На “Белорусскую военную газету” падалі ў суд

14 красавіка гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка звярнуўся ў суд Цэнтральнага раёна Мінска з позвай аб прызнанні несапраўднымі і абвяржэнні звестак, распаўсюджаных у “Белорусской военной газете”.

Мінчука адправілі на прымусовае лячэнне пасля абразаў на адрас Прэзідэнта Навіны

Citizen Sentenced to Forced Medical Treatment for Insult of President and Judges

On April 12, the Frunzenski district court of Minsk found Aliaksandr Lapitski guilty according to articles 368, 369 and 361 of the Criminal Code of Belarus (public insult against the president, public officials and judges while performing professional duties).

Мінчука адправілі на прымусовае лячэнне пасля абразаў на адрас Прэзідэнта Навіны

Мінчука адправілі на прымусовае лячэнне пасля абразаў на адрас Прэзідэнта

12 красавіка суд Фрунзенскага раёна Мінска вызваліў 79-гадовага жыхара сталіцы Аляксандра Лапіцкага ад крымінальнай адказнасці па артыкулах 391, 369, 368 Крымінальнага кодэкса (“Абраза суддзі альбо народнага засядальніка”, “Абраза прадстаўніка ўлады”, “Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”) у сувязі з тым, што злачынства было здзейсненае грамадзянінам у стане неадэкватнасці.

Аўтара артыкула ў Інтэрнэце хочуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за знявагу прэзідэнта і суддзі Навіны

Аўтара артыкула ў Інтэрнэце хочуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за знявагу прэзідэнта і суддзі

Старшыня суда Першамайскага раёна г. Віцебска Андрэй Андрушэнка звярнуўся ў Следчы камітэт, патрабуючы прыцягнуць да крымінальнай адказнасці аўтара публікацыі на сайце freeregion.info.

Навіны

Отменено решение суда Новополоцкого суда, оштрафовавшего женщину за слово «ведьма»

13 января Витебский областной суд отменил решение судьи Болоболовой, оштрафовавшей на 360 000 рублей жительницу Новополоцка, которая в чате назвала собеседницу ведьмой.

Навіны

Журналіст з Гродна шукае паклёпнікаў

Гродзенскі журналіст Андрэй Мялешка 11 ліпеня падаў заяву ў міліцыю з просьбай высветліць асобы і прыцягнуць да адказнасці асобаў, якія пішуць паклёпніцкія ананімныя артыкулы пра гродзенскіх журналістаў і грамадскіх дзеячоў на адным з сайтаў.

Навіны

На рэдакцыю “Газеты Слонімскай” завялі справу за распаўсюд звестак, што зневажаюць гонар і годнасць Прэзідэнта

Недзяржаўнаму выданню можа пагражаць штраф да 500 базавых велічыняў за “распаўсюд заведама ілжывых звестак, што зневажаюць гонар і годнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.

Навіны

Справу пра паклёп на кіраўніка дзяржавы спынілі

Як паведаміў праваабарончы сайт spring96.org, следчыя органы спынілі крымінальны пераслед брэсцкага пенсіянера Міхаіла Лукашэвіча з прычыны адсутнасці ў яго дзеяннях складу злачынства.

Навіны

Брэст: крымінальная справа за паклёп на кіраўніка дзяржавы

Следчы камітэт распачаў справу паводле ч. 1 арт. 367 КК РБ у дачыненні да 63-гадовага жыхара Брэста Міхаіла Лукашэвіча.

Навіны

Блогерку Стогаву аштрафавалі за абразу міліцыянера на 3 млн 600 тысяч

Гучную справу ў панядзелак разглядаў Кастрычніцкі суд Мінска.

Навіны

У Беларусі – чарговая крымінальная справа за дыфамацыю (КАМЕНТАР ЮРЫСТА)

У дачыненні да 68-гадовай грамадскай актывісткі Кацярыны Садоўскай завялі справу па ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (знявага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), – паведамляе naviny.by.

Навіны

Новая крымінальная справа за дыфамацыю (Абноўлена + гісторыя)

Бабруйскага блогера Алега Жалнова абвінавачваюць у знявазе супрацоўніка міліцыі ў блогу.

Навіны

Новы штраф за інтэрнэт-каментар

За абразу суддзі ў інтэрнэце супрацоўнік аднаго з інфармацыйных агенцтваў заплаціў штраф 20 мільёнаў рублёў, – паведаміў сайт газеты «Комсомольская правда» в Белоруссии».

Навіны

Яшчэ адзін штраф за знявагу міліцыянта ў інтэрнэце

Нядаўна ў Гродне асудзілі 22-гадовага маладога чалавека, які дапусціў на адным з сайтаў “нелицеприятные выражения" на адрас кіраўніка групы па прыёме іспытаў у ДАІ УУС аблвыканкама Віктара Лойкі. Пра гэта паведаміў сайт ДАІ Гродзенскай вобласці.

Навіны

Драматург, аштрафаваны за каментары ў інтэрнэце, звольнены з тэатра

Па словах Карэліна, у Новы драматычны тэатр патэлефанавалі з Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінгарвыканкама.

Акцэнты

Крымінальны пераслед журналістаў за паклёп на ўладу і яе знявагу – хто сядзеў, хто плаціў

Крымінальная справа, узбуджаная днямі супраць журналіста Мікалая Петрушэнкі “за знявагу прадстаўніка ўлады” – далёка не першы ў найноўшай беларускай гісторыі інцыдэнт такога кшталту. Ніжэй коратка ўзгадаем іншыя выпадкі крымінальнага пераследу журналістаў, зафіксаваныя службай маніторынгу БАЖ* цягам апошніх дзесяці год.