НЕ - ВАЙНЕ!
291

Двух расейскіх прапагандыстаў выслалі з Эстоніі і забаранілі ім уезд у ЭЗ на тры гады

15.08.2022 Крыніца: Радыё Свабода

Супрацоўнікам «Известий» — карэспандэнтцы Ксеніі Салдатавай і апэратару Дзьмітрыю Цімафееву — анулявалі візы і забаранілі ўезд у Эўразьвяз на тры гады. Іх затрымалі 12 жніўня і ў ноч на 13-га выслалі з Эстоніі.

«Віза прызнана несапраўднай, рашэньне прынятае на падставе наступных прычын: умовы і мэта меркаванага знаходжаньня не былі распазнаны», — цытуе дакумэнт газэта «Известия».

Салдатаву і Цімафеева затрымалі 12 жніўня падчас іх паездкі на цягніку з Нарвы ў Талін. Іх даставілі ў паліцыю, канфіскавалі тэлефоны.

«Известия» сьцьвярджаюць, што іх супрацоўнікі наведвалі Эстонію ў якасьці турыстаў, але «не змаглі праігнараваць апошнія падзеі, якія адбываліся ў Эстоніі». «Яны вырашылі падрыхтаваць матэрыялы аб абмежаваньні выдачы віз расейцам і пазбаўленьні танка Т-34 статусу помніка», — паведамляе тэлеграм-канал «Известий».

Начальнік памежнага ўпраўленьня Ўсходняй прэфэктуры Урмас Эльмі ў камэнтары выданьню Delfi заявіў, што супрацоўнікі «Известий» вялі ў краіне «прапагандысцкую дзейнасьць».

«На мяжы яны прад’явілі шэнгенскія візы, выдадзеныя Італіяй і Фінляндыяй, і заявілі, што знаходзяцца ў турыстычнай паездцы. Затым мужчына і жанчына накіраваліся да танка ў Нарве і пачалі там весьці працу ў прапагандысцкіх мэтах. Затым у Нарве яны селі ў цягнік і паехалі ў бок Таліна, але ў Йыхві да цягніка пад’ехаў паліцэйскі патруль, зьняў расейцаў з цягніка і адвёз мужчыну і жанчыну ў паліцэйскі ўчастак для праверкі», — сказаў Урмас Эльмі.

Улады Эстоніі 11 жніўня прынялі рашэньне забараніць уезд у краіну расейцам з шэнгенскімі візамі, выдадзенымі Эстоніяй, аднак будуць дзейнічаць некалькі выключэньняў. 

Чытайце яшчэ:

«Ён мае аўтарытэт і сярод „палітычных“, і сярод крымінальнікаў». Як сядзіць журналіст Дзяніс Івашын, якога вінавацяць у «здрадзе дзяржаве»

"Бахмут держится. И мы тоже": Денис Дудинский в одном фото рассказал о работе под обстрелами

Журналістка Марыя Грыц зрабіла бчб-сцяг, у якім імёны 588 жанчын

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!