НЕ - ВАЙНЕ!
398

Дванаццатая Школа талерантнасці для беларускіх журналістаў і журналістак

09.11.2022 Крыніца: journalists for tolerance

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца журналісты (штатныя і фрылансеры) розных сродкаў масавай інфармацыі і блогеры, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыцы, звязанай з талерантнасцю і недыскрымінацыяй.

Дванаццатая Школа талерантнасці для журналістаў арганізоўваецца і каардынуецца  Праваабарончай ініцыятывай “Журналісты за талерантнасць” і будзе праходзіць з 16 па 18 снежня 2022 года ў Грузіі.

Падчас навучання ўдзельнікі_цы паглыбяць свае веды аб стандартах правоў чалавека, атрымаюць веды адносна талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў у нашым жыцці, разумення тэрміну “мова варожасці”, стану ўразлівых групаў у нашым грамадстве, навучацца бачыць праявы стыгматызацыі, дыскрымінацыі і неталерантнасці, а таксама даведаюцца, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай дзейнасці.

Мэтавая група:

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца журналісты (штатныя і фрылансеры) розных сродкаў масавай інфармацыі і блогеры, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыцы, звязанай з талерантнасцю і недыскрымінацыяй.

!!! Увага. Улічваючы, што гэта Школа 2.0 (прасунутага узроўню), праграма разлічана на удзельніц і ўдзельнікаў, якія ўжо маюць пэўны ўзровень ведаў у галіне правоў чалавека, пытаннях недыскрымінацыі, талерантнасці, мовы варожасці і могуць гэта пацвердзіць сертыфікатамі аб удзеле ў розных навучальных праграмах альбо падтрымаць сваю заяўку рэкамендацыйнымі лістамі ад праваабарончых арганізацый і ініцыятыў, якія працуюць з дадзенай тэматыкай.

 Заяўкі ад кандыдатак_ў, якія з’яўляюцца выпускнікамі_цамі адукацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў Праваабарончай ініцыятывы “Журналісты за талерантнасць”, будуць разглядацца ў прыярытэтным парадку.

Узрост: не абмежаваны

 Прэтэндэнты_кі на ўдзел у Дванаццатай Школе талерантнасці для беларускіх журналістаў_к павінны адпавядаць наступным крытэрам:

  • Актыўна цікавіцца праблематыкай, звязанай з правамі чалавека і дыскрымінацыяй уразлівых сацыяльных групаў;

  • Мець пэўны досвед працы ў галіне журналістыкі;

  • Быць гатовымі працаваць у камандзе з іншымі ўдзельнікамі Школы;

  • Абавязкова ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу Школы талерантнасці;

  • Быць гатовымі актыўна супрацоўнічаць пасля навучальнай дзейнасці з арганізатарамі_камі Школы і выкарыстоўваць набытыя веды і навыкі ў прафесійнай журналісцкай дзейнасці;

Арганізатары_кі пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Школе.

Падача заявак на ўдзел:

Удзельнікі Дванаццатай Школы талерантнасці для журналістаў будуць адабраныя на конкурснай аснове арганізатарамі Школы.

Для ўдзелу ў конкурсе прэтэндэнты маюць даслаць да 15 лістапада 2022 года ўключна заяўку на ўдзел, якая мае ўключаць у сябе кароткае CV і матывацыйны ліст па электронным адрасе: toljournalists@gmail.com.

Наяўнасць рэкамендацыйных лістоў вітаецца і абавязкова будзе ўлічана падчас правядзення конкурса.

Арганізатары_кі забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў_ц Дванаццатай Школы талерантнасці для журналістаў і журналістак, выдаткі на праезд да месца правядзення заняткаў і назад.

Больш дакладнае месца правядзенне Школы будзе агучана адабраным удзельнікам і ўдзельніцам праз асабістыя паведамленні.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!