386

Другі выступ кандыдата ад АГП не выпусцілі ў эфір ВІДЭА

23.10.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Выступ кандыдата ад АГП Ірыны Давідовіч не прайшоў цэнзуру на тэлебачанні, паведамляе сайт партыі.

 Сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ірына Давідовіч балатуецца ў дэпутаты па Іўеўскай выбарчай акрузе №54. 

Нагадаем, зварот гомельскага актывіста Уладзіміра Няпомняшчых, які абіраецца па Гомельскай-Цэнтральнай акрузе №33, меліся трансляваць 22 кастрычніка а 19.00, але знялі з эфіру.